"Трэба рэгулярна даваць матэрыялы па цэнах на харчовыя тавары...". 21.by

"Трэба рэгулярна даваць матэрыялы па цэнах на харчовыя тавары..."

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я чытаю газету больш як 50 гадоў. Любоў да газеты, да роднай мовы — гэта ад бацькоў. І калі параўнаць "Звязду" ранейшую і цяперашнюю, то гэта — як неба і зямля... Вы баіцеся чагосьці ці кагосьці. А газета, бадай, адзіная на беларускай мове. Таму і анкета з-за вашай баязлівасці, атрымалася нейкая куцая, няўдалая: адказаць на пункт 9-ты адзіным словам нельга. Таму — прапаную. Шырэй і глыбей асвятляць палітычнае жыццё як у свеце (гэта ў першую чаргу), так і ў Беларусі, а таксама і ў суседзяў (Расія, Украіна і г.д.). Даваць большы па аб'ёме і глыбейшы матэрыял па эканоміцы РБ. Так, напрыклад, газета друкуе вельмі ўдалыя, на прафесійным узроўні матэрыялы, меркаванні эканаміста М. Кавалёва. Але гэтага недастаткова. Трэба публікаваць і матэрыялы незалежных эканамістаў, прадстаўнікоў так званай апазіцыі.

Трэба рэгулярна даваць матэрыялы па цэнах на харчовыя тавары, параўноўваючы іх па рэгіёнах, а ў Мінску — паміж, напрыклад, рынкамі на Камароўцы, у Ждановічах і крамах — як дзяржаўных, так і прыватных. І друкаваць прозвішча тых дзяржаўных і прыватных кіраўнікоў, якія завышаюць цэны так, што простаму чалавеку да тавараў і не даступіцца.

Дажыліся: малочныя тавары ўжо каштуюць так, што люд стары і працоўны іх не спажывае ў дастатковай меры, а нюхае! Дык пра гэта Вы ведаеце не менш за мяне, але — маўчыце.

Шырэй трэба асвятляць спорт. Спорт ажывіць зацікаўленасць да газеты.

Трэба ўвесці старонку для пісьменнікаў, паэтаў — у тым ліку пачынаючых. Гэтыя дзве старонкі будуць такімі ж удалымі, як пра здароўе. Друкаваць трэба і пра сад, агарод, ці шырэй.

А вось рэклама, тым больш на рускай мове, павінна адсутнічаць у газеце ці, калі Вам яна патрэбна ў якасці фінансавай падтрымкі, друкавацца ў дадатку.

"Звязда" павінна быць на роднай мове!

З павагай В.Я. ТРЫЗНА, эканаміст.

г. Мінск

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я чытаю газету больш як 50 гадоў. Любоў да газеты, да роднай мовы — гэта ад бацькоў. І калі параўнаць "Звязду" ранейшую і цяперашнюю, то гэта — як неба і зямля... Вы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика