Чэкі можна прадаць.... 21.by

Чэкі можна прадаць...

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы з мужам у свой час атрымалі чэкі "Жыллё", але да гэтай пары іх не выкарысталі. Жывём у вёсцы, дом свой, нешта будаваць няма неабходнасці. Тады на якія мэты можна скарыстаць гэтыя чэкі?

В. Коваль, Мінскі р-н.

Перш за ўсё, неабходна адзначыць, што пасля 1 студзеня 2006 года знаходзяцца ў абарачэнні і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам толькі перарэгістраваныя чэкі "Жыллё".

У выпадку, калі ўладальнік іх, перарэгістраваных, не мае патрэбы ў прыватызацыі жылога памяшкання, якое займае (або яно не падлягае прыватызацыі), а таксама ў індэксацыі чэкаў для выкарыстання іх на фінансаванне будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця жылля, то ён можа падарыць іх па натарыяльна засведчаным дагаворы сваім блізкім сваякам (мужу або жонцы, бацькам, дзецям, усынавіцелям, усыноўленым, родным братам і сёстрам, дзеду, бабцы, унукам). Гэтыя сваякі, у сваю чаргу, могуць выкарыстаць у вызначаным парадку падораныя чэкі "Жыллё" для прыватызацыі жылых памяшканняў, якія яны займаюць, у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду або для паляпшэння сваіх жыллёвых умоў.

Права ўласнасці на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё" можа перайсці да іншых грамадзян таксама па спадчыне або па рашэнні суда.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам у свой час атрымалі чэкі "Жыллё", але да гэтай пары іх не выкарысталі. Жывём у вёсцы, дом свой, нешта будаваць няма неабходнасці. Тады на якія мэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика