Канчатковага рашэння па скарачэнні рэйсаў яшчэ няма
29.12.2011
—
Новости Общества
|
"З 1 студзеня здымаюць рэйсы прыгарадных маршрутаў. У прыватнасці, гаворка пра маршрут Нясвіж — Затур'я, які праходзіць праз наша Слаўкава. Калі аўтобус вяртаецца назад у нашу вёску у сем гадзін раніцы, многія з вяскоўцаў карыстаюцца ім, каб дабрацца на працу ў Нясвіж. І настаўнікі едуць, і дзеткі, якія вучацца ў горадзе. Падвоз школьнікаў у нас арганізаваны, але ж некаторыя з іх жывуць у аддаленых вёсках. Карацей, людзей набіраецца поўны аўтобус. І што цяпер будзе? З пачатку года, як мы пачулі, аўтобус будзе хадзіць праз дзень. Дык як многім з нас у такі дзень на працу будзе даехаць? У раскладзе ёсць рэйс на 14 гадзін. Няхай бы яго тады знялі, але пакінулі ранішні. Тэлефанавалі ў выканкам, там сітуацыю ўвогуле каментуюць так: няма фінансаў..." З такой вось скаргай патэлефанавалі да нас месцічы з вёскі Слаўкава Нясвіжскага раёна. — Так, ёсць праблемы — па датацыях, па парку... Ёсць афіцыйны ліст аблаўтатранса: да сацыяльных стандартаў скараціць маршруты. Аднак ніякіх канкрэтных рашэнняў не было, былі толькі прапановы, — цытуем мы намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіла Афанасіка, з якім звязаліся, каб удакладніць па просьбах вяскоўцаў сітуацыю з прыгарадным рухам. — Днямі праводзілася прамая тэлефонная лінія, і яшчэ да яе пачатку мы ведалі, што будуць такія скаргі, пярэчанні. Ёсць чатыры праблемныя маршруты... Здымаць трэба будзе там, дзе будзе менш скаргаў. Скарачацца будуць тыя з маршрутаў, дзе акупнасць складае 30-40 працэнтаў. Астатняе пакрываецца за кошт дзяржавы. Паўтаруся зноў, ніякіх рашэнняў пакуль не было, гэтыя пытанні будуць усебакова прапрацоўвацца бліжэйшымі днямі. Ужо былі абмеркаванні і яшчэ будуць з кіраўніцтвам аўтапарка, аўтавакзала. Калі ўзяць сацыяльныя стандарты, рух аўтобусаў у аграгарадкі павінен быць арганізаваны не менш чатырох разоў на тыдзень з абарачальнасцю два рэйсы "туды-назад": выходзіць не менш за 16 рэйсаў на тыдзень. І прапановы гучалі розныя: не раніцай рэйсы скарачаць, а па днях, напрыклад, па серадах. Ці пакінуць ранішнія і вячэрнія рэйсы, але па будных днях, а зняць па выхадных. Але і тут можа паўстаць пытанне: а калі хто ў выхадны дзень захоча на рынак у Нясвіж з'ездзіць?.. Будзем думаць... Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"З 1 студзеня здымаюць рэйсы прыгарадных маршрутаў. У прыватнасці, гаворка пра маршрут Нясвіж — Затур'я, які праходзіць праз наша Слаўкава. Калі аўтобус... |
|