Гандлёвы Дом «На Нямізе»: лепшае месца для святочных пакупак. 21.by

Гандлёвы Дом «На Нямізе»: лепшае месца для святочных пакупак

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу ж удакладнім: гэты загаловак для нашага матэрыялу мы запазычылі з аншлага адпрыемства, размешчанага на яго фасадзе. Пры гэтым аншлаг гучыць наступным чынам: "ГД "На Нямізе" — лепшае месца для пакупак і сустрэч". Але, як зразумела ўжо, мы крыху актуалізавалі яго. І, напэўна, ніколькі не памыліліся, запрашаючы такім чынам па пакупкі менавіта ў ГД "На Нямізе": тут, як у той жа "грэцыі", ёсць практычна ўсё. У гэтым нас запэўнівалі супрацоўнікі Дома, у гэтым мы маглі пераканацца самі.

Аднак напачатку, напэўна, варта трохі прадставіць святочны ГД "На Нямізе". Увогуле, ён заўсёды прыцягваў увагу сваёй незвычайнай архітэктурай. Цяпер жа гэтыя архітэктурныя вытанчанасці падсвечваюцца, як звонку так і знутры, мірыядамі агеньчыкаў; уздоўж гандлёвых паліц шэрагамі выстраіліся зялёныя і сярэбраныя ёлкі. А яшчэ, як нам расказалі, у гэтыя дні, у найбольш напружаныя гандлёвыя гадзіны, у Доме "На Нямізе" абавязкова дзяжураць Дзед Мароз і Снягурка, і нават наладжваюць для пакупнікоў вясёлыя прадстаўленні. Як зразумела ўжо, мы не патрапілі на Дзеда Мароза і Снягурку — прыйшлі якраз да часу адкрыцця ўнівермага, к 9 гадзінам. А якая гандлёвая напружанасць магла быць на гэты час, калі яшчэ далёка не ўсе пакупнікі "прачнуліся"? Затое практычна нікому не перашкаджалі, г.зн. не перашкаджалі прадаваць-купляць, і ў больш спакойнай атмасферы маглі лепш ацаніць і той святочны асартымент, які прапануюць у Гандлёвым Доме "На Нямізе", а галоўнае — і тыя вельмі важкія, і ўжо абавязковыя тут перад навагоднім і каляднымі святамі, зніжкі на тавар, з якімі тут сустракаюць пакупніка.

Такім чынам — пра асартымент. А па ім, так бы мовіць, можна вывучаць геаграфію Беларусі, ён прадстаўляе практычна ўсе прадпрыемствы айчыннай лёгкай прамысловасці, якія, як асабліва падкрэсліваюць у Гандлёвым Доме "На Нямізе", добра ўзняліся апошнім часам, напоўнілі свой таварны шэраг новымі, цікавымі мадэлямі, пры гэтым добра запатрабаванымі. Паслухаем на гэты конт намесніка генеральнага дырэктара ГД "На Нямізе" Надзею Рыжых:

— Наш айчынны пакупнік трохі спешчаны таварамі нашых жа, айчынных вытворцаў, увогуле — таварнай насычанасцю. І гэта добра — і ўпэўненасць пакупніка, што ён знойдзе патрэбны тавар,і тая высокая планка запатрабаванасці, якую ён ставіць і да гандлю, і да нашай лёгкай прамысловасці. А калі казаць пра гасцей, якія прыязджаюць у Мінск з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, ды і з іншых краін, і наведваюць нас — ім ёсць чаму здзіўляцца, ім вельмі падабаюцца беларускія тавары. А тыя ж тавары для дзяцей — яркія, з цікавай каларыстыкай, з натуральнай сыравіны — карыстаюцца ў іх павышаным попытам...

У Гандлёвым Доме "На Нямізе" адзначаюць устойліва высокі попыт (і, зразумела, яшчэ больш высокі цяпер) на трыкатаж жодзінскай фабрыкі "Світанак" і салігорскай "Купалінкі", пінскага прадпрыемства "Палессе" і мінскай "Алесі", на швейныя вырабы "Элемы", абутак прадпрыемстваў "Марко", "Сан Марко", "Белвест", "Ле Гранд", прадукцыю Аршанскага льнокамбіната і Баранавіцкага баваўнянага камбіната, "Галантэі" і іншых прадпрыемстваў. "А вырабы нашай "Мілавіцы" нашы жанчыны ўжо настолькі палюбілі, што ім не патрэбен ніякі імпарт", — падкрэслівае Надзея Рыжых.

Дарэчы, наконт імпарту. Быў час, яшчэ недзе напрыканцы мінулага стагоддзя, доля імпарту ў гандлёвым абароце дасягала ў Гандлёвым Доме "На Нямізе" 40 працэнтаў — цяпер жа па многіх пазіцыях больш чым на 90 працэнтаў — гэта менавіта айчынны тавар. Ва ўнівермагу прывялі таксама даволі характэрны прыклад па пральных машынах "Атлант", якія напачатку даволі слаба "раскручваліся", а цяпер, маўляў, пакупніку не патрэбны ніякія замежныя "індэзіты".

...Тыя першыя пакупнікі, якія з'явіліся на гандлёвых паверхах Дома "На Нямізе", вядома, у першую чаргу накіроўваліся да секцый, якія заклікалі да сябе жоўтымі ярлычкамі са звесткамі аб зніжках, а таксама з паведамленнямі пра "добрую цану". Хто пайшоў насустрач пакупніку (ды і сабе насустрач, бо любы вытворца і любое гандлёвае прадпрыемства павінны быць кроўна зацікаўлены ў хутчэйшай абарачальнасці тавару, грашовых сродкаў), прапануючы тавар па новай, больш нізкай цане?

Гэта ТАА "Поліэрг" (вытворчасць жаночых куртак і паліто), Брэсцкая швейная фірма "Надзея", "Марко", "Ле Гранд", ТАА "Святлогазтэхніка" (свяцільні з хрусталю) і іншыя; прычым, напрыклад, ТАА "Поліэрг" скінула цану на свае паліто жаночыя ажно на 40 працэнтаў. У большасці ж выпадкаў ініцыятарам змяншэння цаны на тавар з'яўляецца сам Гандлёвы Дом "На Нямізе", а ў выніку, так бы мовіць, дзеліцца з пакупнікамі сваёй гандлёвай нацэнкай ці практычна — часткай свайго патэнцыйнага даходу, прычым у нярэдкіх выпадках тыя ж зніжкі ранейшай гандлёвай нацэнкі дасягаюць 50 працэнтаў.

А што азначаюць звесткі ва ўнівермагу пра "добрую цану"? Гэта значыць, што тавар быў набыты ім (сёлета ж) яшчэ да апошняга агульнага ўзлёту цэн і прадаецца, зыходзячы з яго ранейшай адпускной цаны... У гэтыя снежаньскія дні ў ГД "На Нямізе" быў праведзены шэраг тэматычных выставак (у прыватнасці, па адзенні), а таксама шэраг акцый па масавым распродажы тавару з удзелам непасрэдна саміх вытворцаў. Напрыклад, на час наведвання ўнівермага тут ішоў распродаж навагрудскага ААТ "Белкрэда" (штаны мужчынскія), мазырскай "Надзеі" (дзіцячы асартымент), брэсцкай "Элмы" (трыкатажныя вырабы) са зніжкай на 20 працэнтаў. Зрэшты, варта тут жа ўдакладніць: як падкрэсліваюць у Доме "На Нямізе", уся прадукцыя тут — абсалютна новая. Ну, а мэта тых жа акцый добра зразумелая: карыстаючыся павышаным на святы попытам, — паскорыць рух тавару, павялічыць гандлёвы абарот і зарабіць менавіта на гэтым, г.зн. на большым аб'ёме рэалізацыі і хуткасці продажу. "Больш за тое, — падкрэслівалі ў ГД "На Нямізе", — чакаючы ў перадсвяточныя дні масавага пакупніка, мы выставілі ў нашых гандлёвых залах і секцыях усё самае лепшае, выклалі самы хадавы тавар".

Варта сказаць і пра тое, што ў гандлёвых святочных акцыях універмага таксама ўдзельнічаюць сацыяльныя службы Кастрычніцкага і Маскоўскага райвыканкамаў: згодна з іх спісамі, ва ўнівермагу прадугледжаны зніжкі на 10 працэнтаў ад рознічнай цаны для людзей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

І тут жа варта нагадаць пра такую акцыю самога ўнівермага: пакупнікі-пенсіянеры, інваліды і прадстаўнікі шматдзетных сем'яў маюць права на 3-працэнтную зніжку, праўда, для гэтага трэба наведаць універмаг да 12 гадзін дня.

Аднак усё гэта, у тым ліку і той жа асартымент, няхай ацэніць непасрэдна сам пакупнік. А мы тут скажам пра наступнае назіранне супрацоўнікаў Дома "На Нямізе": вельмі актыўнымі пакупнікамі паказалі сябе ў гэтыя перадсвяточныя дні мужчыны. І ўжо зразумела: тавар хутчэй за ўсё знікаў у секцыі парфумы.

І, нарэшце, крыху статыстыкі, якую нам прадставілі ў Гандлёвым Доме "На Нямізе": у яго штодзённа завозіцца тавару больш чым на адзін мільярд рублёў і, зразумела, у сярэднім на такую ж суму штодзённа і рэалізуецца; універмаг пастаянна мае ў сваім абарачэнні да 70 тысяч разнавіднасцяў тавару; яго штодзённа, у сярэднім жа, наведваюць да 50 тысяч пакупнікоў.

А на заключэнне навагодняе пажаданне да сваіх пакупнікоў, якое прасілі перадаць намеснік генеральнага дырэктара Гандлёвага Дома "На Нямізе" Надзея Рыжых і начальнік аддзела швейных, тэкстыльных, футравых тавараў і галаўных убораў Таццяна Макась: каб новы год не абышоў пакупнікоў шчасцем і дабрабытам, каб у іх сем'ях заўсёды панавала цёплая атмасфера, каб кожны мог ажыццявіць задуманае. "Мы вас любім, мы вас чакаем", — звяртаюцца яны да сваіх пастаянных і патэнцыйных пакупнікоў.

Іван БАРАНОЎСКІ. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

УНП 100364648

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу ж удакладнім: гэты загаловак для нашага матэрыялу мы запазычылі з аншлага адпрыемства, размешчанага на яго фасадзе. Пры гэтым аншлаг гучыць наступным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика