Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі. 21.by

Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі

02.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што пра Новы год раскажуць частыя госці "РГ"?

Кастусь Харашэвіч, маладзечанскі мастак:


− Новыя гады майго дзяцінства. Мы раслі ў даваенны час, калі Беларусь была падзеленая на Заходнюю і Усходнюю. Жылі сціпла, да крамаў было далёка, рэдка выпраўляліся. Але бацькі заўсёды клапаціліся аб тым, каб у дзяцей было свята, і ёлка заўсёды была. Маленькая, у куточку, але для нас яна была такой вялікай радасцю.

Аднойчы бацька прывёз з Вільні сапраўдныя ёлачныя шары. Але для нас, дзяцей, найвялікшым шчасцем было самім рабіць цацкі на ёлачку. Самыя простыя − гэта выразаныя з паперы выцінанкі. Але ж каляровай паперы не было, мы рабілі гэтыя цацкі з вокладак сшыткаў − яны часам трапляліся бэзавыя, зялёныя.

А са звычайнага хлеба мы ляпілі пеўнікаў, размалёўвалі іх і развешвалі. Таму мне найбольш запомнілася, як мы самі рабілі цацкі, гэта была дзіцячая справа, бацькі нам толькі дапамагалі.

Свечкі з царквы мы прымацоўвалі да ёлачных лапак, часам, каб лепш стаялі, прымацоўвалі прышчэпкамі для бялізны. А неяк бацька прывёз бенгальскія агні. Гэта быў для нас сапраўдны цуд!

А пад ёлкай заўсёды знаходзілі падарункі: упрыгожаныя пернікі ў выглядзе коніка, цукерак жменьку. Ведалі, што падарункі нібыта прыносіць Дзед Мароз − бачылі яго на старых польскіх паштоўках.

Пасля вайны ўжо пачалі больш упрыгожваць ёлкі, ставіць пяціканцовую зорку. Цяпер упрыгожваюць так, што за цацкамі не відаць самога святочнага дрэўца. Мне гэта не блізка, для мяне найлепшая ёлка − якая была ў маім дзяцінстве.

Міхась Чарняўскі, археолаг, родам з Мядзельшчыны:


− Я не памятаю, каб мы ў сям’і святкавалі Новы год, хутчэй Каляды, 7 студзеня. А падарункаў тады нам не дарылі, нічога ж не было − пісалі на газеце сажай гусінымі пёрамі. Ёлку пачалі ставіць ужо пазней, а першы ранішнік адбыўся ў школе.

Я вучыўся ў вёсцы Студзяніцы Мядзельскага раёна, там была чатырохгодка. Яна месцілася ў адной палове дома, а ў другоў жыў гаспадар з жонкай і дачкой.

І вось калі я вучыўся, мусіць, у першым класе, то нам у школе зладзілі ёлку. Мы сустракалі 1945 год.

З лесу прынеслі вялікае дрэва, пад столь. І ўпрыгожылі яго чырвонай зоркай з паперы, у якую ўставілі свечку. Ад свечкі загаралася зорка, і гаспадар часта прыбягаў да нас тушыць яе.

А недзе за месяц да свята мы самі рыхтавалі для ёлкі цацкі. Напрыклад, у абгорткі ад цукерак клалі для аб’ёму кавалкі бліноў, рабілі з газеты цацкі і гірлянды.

І вось калі мы наскакаліся, напеліся песень, з суседняга пакоя да нас прыйшоў гаспадар. Ён падымае з вядра з пяском нашу ёлачку і збіраецца несці ў свой пакой, сваёй дачцэ. А мы, дзеці, як абурыліся! Гэта ж мы месяц рабілі цацкі, упрыгожвалі яе, гэта наша ёлка! І мы як наваліліся на яе, пачалі здзіраць цацкі (смяецца). У выніку гаспадар выцягнуў голую, трошкі абадраную ёлку.

Вось так з першага ранішніка атрымаўся наш першы сацыяльны калектыўны пратэст.

Міхась Казлоўскі, маладзечанскі краязнаўца:


− Самы памятны для мяне Новы год − 1982. Я тады ўпершыню сам стаў Дзедам Марозам і быў ім 22 гады. Віншаваў дзяцей у цэнтры эстэтычнага выхавання. Зусім не хваляваўся. І быў, напэўна, першым беларускамоўным Дзедам Марозам.

Зоя ХРУЦКАЯ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што пра Новы год раскажуць частыя госці "РГ"?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика