Новополоцкая финансовая милиция проверяет ксендза из Россон
03.01.2012 16:52
—
Новости Общества
|
Новополоцкая финансовая милиция проверяет ксендза из Россон ![]() Як паведаміў ксёндз Вячаслаў, фінансавая міліцыя праводзіць праверку паводле заявы, якую нібыта напісаў невядомы чалавек. Ананім сцвярджае, што святар незаконна займаецца турыстычным бізнэсам і зарабіў на гэтым ад 350 000 да 1 000 000 еўра. Ксёндз Вячаслаў Барок удзельнічае ў правядзенні пілігрымак у хрысціянскія святыні Еўропы і Палестыны. Удзел у пілігрымках прынялі ўжо некалькі тысяч беларусаў. Экскурсіі праводзяцца заўсёды на беларускай мове, пакідаюць станоўчыя водгукі ва ўдзельнікаў. Арганізатарам пілігрымак з'яўляецца каталіцкая парафія ў Расонах, падкрэслівае святар. "Я не магу прагназаваць, які працяг будзе мець гэтая справа. Лепей было б, каб адпаведныя органы зацікавіліся не мною, а знайшлі таго правакатара, які напісаў заяву", - кажа ксёндз Вячаслаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каталіцкі святар Вячаслаў Барок, які служыць у Расонах, быў выкліканы 29 снежня ў Дэпартамент фінансавых расследванняў у Наваполацку. Як паведаміў ксёндз Вячаслаў,... |
|