Акцыя "Нашы дзеці" аб'ядноўвае людзей. 21.by

Акцыя "Нашы дзеці" аб'ядноўвае людзей

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня наведаў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзецям падарункі ў час наведвання гэтай установы, перадае БЕЛТА.

 

 

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" аб'ядноўвае людзей. Такі пункт гледжання выказаў учора журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка пасля наведвання Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добра, што такія акцыі як "Нашы дзеці" праводзяцца ў Беларусі. Мы, славяне, магчыма, не заўсёды былі моцныя эканамічна, але мы заўсёды былі моцныя тым, што падтрымлівалі слабых, прыходзілі ім на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Важна, што ў Беларусі такія акцыі праводзяцца, яны аб'ядноўваюць людзей. А калі мы разам, мы здольны выйсці з любой цяжкай жыццёвай сітуацыі. Калі прыходзім да згоды — заўсёды перамагае мудрасць", — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Уладзімір Андрэйчанка прызнаўся, што пры наведванні дзіцячых дамоў у яго ўзнікае дваякае пачуццё: горыч ад таго, што гэтыя дзеці пазбаўлены сямейнай цеплыні і бацькоўскай ласкі, з іншага боку, радуе, што ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага падрастаючаму пакаленню.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў выхаванцаў і педагогаў школы-інтэрната з навагоднімі святамі і ўручыў ім падарункі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — казачна прыгожыя куфэрачкі з ласункамі. Ад імя дэпутатаў парламента дзеці атрымалі камп'ютар з прынтарам. Раённыя ўлады падарылі ім тэлевізар. Выхаванцы інтэрната разам з настаўнікамі падрыхтавалі для гасцей касцюміраваны паказ і падарылі ім зробленыя сваімі рукамі сувеніры.

У Бягомльскай школе-інтэрнаце пражываюць 107 выхаванцаў, з іх 30 — дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" аб'ядноўвае людзей. Такі пункт гледжання выказаў учора журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика