Стыпендыі з 1 студзеня павялічацца амаль на 20 працэнтаў. 21.by

Стыпендыі з 1 студзеня павялічацца амаль на 20 працэнтаў

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стыпендыі ў Беларусі з 1 студзеня павялічацца ў сярэднім амаль на 20 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 619 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 года № 398 і прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2011 года № 460" 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці навучэнцаў. "Указам устанаўліваецца памер стыпендый навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, які забяспечвае рост даходаў гэтай катэгорыі грамадзян на ўзроўні росту заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. У сярэднім памер стыпендый павялічваецца на 19,4 працэнта", — паведамілі ў прэс-службе. Прыняцце ўказа з'яўляецца сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб моладзі застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стыпендыі ў Беларусі з 1 студзеня павялічацца ў сярэднім амаль на 20 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 619 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика