Уначы на Каляды падмарозіць да мінус 7. 21.by

Уначы на Каляды падмарозіць да мінус 7

06.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў краіне будуць ісці ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга ФЯДОТАВА.

Тэмпература паветра ўдзень — 0 — плюс 5 градусаў. А ў выхадныя, сёмага і восьмага студзеня, услед за атмасферным фронтам, што рухаецца на ўсход, да нас завітае больш халоднае паветра з Паўночнай Атлантыкі. Таму месцамі чакаецца кароткачасовы снег і мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Уначы на Каляды падмарозіць да 0 — мінус 7, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Уначы на восьмае студзеня будзе ад мінус 5 да плюс 1, пры праясненнях да мінус 7, удзень — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня зноў ападкі ў выглядзе снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — 1-8 марозу, пры праясненнях — да мінус 10-12 градусаў, удзень ад мінус 5 да плюс 2.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў краіне будуць ісці ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга ФЯДОТАВА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика