Беларусы пачалі Калядны турнір з нічыёй. 21.by

Беларусы пачалі Калядны турнір з нічыёй

06.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На дзвюх сталічных арэнах — у Лядовым палацы і Палацы спорту — адбыліся першыя матчы 8-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Першымі на лёд выйшлі каманды Фінляндыі і Швецыі. За фінскую аматарскую зборную, дарэчы, выступае галоўны трэнер нашай нацыянальнай каманды Кары Хейкіля. Дружына з Фінляндыі з'яўляецца адной з самых тытулаваных на турніры — чатыры разы яна станавілася бронзавым прызёрам. Сёлета фіны таксама прэтэндуюць на месца на п'едэстале, пра што і заявілі з першага матча — 6:4 на карысць каманды з краіны Суомі.

У Палацы спорту праграму спаборніцтваў адкрыў матч Канада — Славенія, дзе пачынальнікі хакея прадэманстравалі гледачам амаль дзясятак узяццяў варот — 9:1 на карысць канадцаў.

Пасля цырымоніі адкрыцця адбыліся матчы Аўстрыя—Беларусь і Расія—Чэхія. Каманда Прэзідэнта ўнічыю згуляла з пастаянным удзельнікам турніру, аўстрыйцамі, — 2:2. Шайбы ў складзе беларускай зборнай закінулі капітан Андрэй Асташэвіч (10-я хвіліна) і Алег Антоненка (22-я).У аўстрыйцаў вызначыліся Штэфан Херцаг (27-я) і Зігфрыд Хаберль (30-я). Лепшымі гульцамі матча прызнаныя Алег Антоненка і Бент-Оке Густафсан.

У апошнім матчы расіяне адолелі чэхаў — 8:2. Такім чынам, пасля першага дня спаборніцтва лідарства ў групе, дзе выступае беларуская каманда, захапіла зборная Фінляндыі. Беларусь і Аўстрыя дзеляць другое і трэцяе месца, а каманда Швецыі, якая не мае ачкоў, займае чацвёрты радок. Учора ўвечары беларуская каманда згуляла супраць фінаў, а сёння сустрэнецца са шведамі.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дзвюх сталічных арэнах — у Лядовым палацы і Палацы спорту — адбыліся першыя матчы 8-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика