На прадпрыемстве "Віцебскліфт" былі створаны спрыяльныя ўмовы для злоўжыванняў і крадзяжоў
10.01.2012 16:52
—
Новости Общества
|
На прадпрыемстве "Віцебскліфт" былі створаны спрыяльныя ўмовы для злоўжыванняў і крадзяжоў Пры праверцы ААТ "Віцебскліфт", праведзенай супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, былі выяўлены шматлікія грубыя парушэнні заканадаўства ў рабоце з металам пры вытворчасці металапрадукцыі. На думку кантралёраў, многае сведчыць пра тое, што ў таварыстве створаны ўмовы для крадзяжоў і злоўжыванняў, у тым ліку для вытворчасці не ўлічанай прадукцыі.
Кантралёры высветлілі, што ўсяго з парушэннямі было выкарыстана (у перыяд з пачатку 2009 года па чэрвень мінулага) 468 тон металу на суму 1,2 мільярда рублёў. Як вызначылі кантралёры, гэтаму спрыяла адсутнасць распрацаваных і зацверджаных палажэнняў, якія рэгламентуюць функцыі, абавязкі і адказнасць структурных падраздзяленняў. Роля наглядальнай рады таварыства звялася да разгляду пытанняў аб грашовых выплатах дырэктару і прадстаўнікам дзяржавы ў гэтай радзе... Спісанне металу ў вытворчых справаздачах адбывалася не па фактычным расходаванні, а выключна па нормах, якія вызначаліся майстрам вытворчага ўчастка, нікім не правяраліся і не былі абгрунтаваныя канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыяй... Інвентарызацыі ў ААТ праводзіліся фармальна, без пераліку фактычных рэшткаў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Галоўны бухгалтар, з'яўляючыся старшынёй інвентарызацыйнай камісіі, спасылалася на занятасць на "асноўнай" працы і не прысутнічала пры правядзенні інвентарызацыі. Пры гэтым у справаздачах падчас спісання металаў дапускаліся арыфметычныя памылкі з дзесяціразовымі адхіленнямі ад нормаў! Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю была праведзена інвентарызацыя металаў, якія знаходзяцца на складзе і вытворчых участках. У выніку выяўлена 35 тон няўлічанага металу на суму 38 мільёнаў руб. Да таго ж металапракат знаходзіўся на захоўванні ў месцах, для гэтага не прызначаных, у тым ліку на тэрыторыі двара. Членам камісіі даводзілася ўдакладняць, за якой матэрыяльна-адказнай асобай "замацаваны" каштоўнасці, размешчаныя на двары, а таксама ў пераходах вытворчых памяшканняў. Пры гэтым складскія памяшканні былі перагружаны састарэлымі матэрыяламі, якія страцілі першапачатковыя якасці. Усё вышэйназванае, на думку кантралёраў, сведчыць пра тое, што ў таварыстве створаны ўмовы для крадзяжоў і злоўжыванняў, у тым ліку для вытворчасці няўлічанай прадукцыі. Варта адзначыць, што выяўленыя грубыя парушенні ў таварыстве з'яўляюцца сістэматычнымі. Аналагічныя парушэнні Камітэтам выяўляліся і раней. Пры гэтым у таварыстве была створана рэвізійная камісія, якая штогод праводзіць праверкі выканання заканадаўства падчас ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і дае справаздачу аб сваёй працы. Аднак парушэнні па нармаванні сыравіны і працоўных выдаткаў, парадку ўліку і выкарыстання металу, налічэнні заработнай платы ёю не ўстанаўліваліся. Цікава, што ў кантракце з дырэктарам, падпісаным (ад імя наглядальнай рады) галоўным бухгалтарам, не прадугледжана адказнасць кіраўніка за выкананне заканадаўства пры ажыццяўленні таварыствам фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Больш за тое, сам дырэктар сцвярджае, што... не мае магчымасці кантраляваць выкананне абавязкаў работнікамі па прычыне сваёй занятасці. Як той казаў, без каментарыяў... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры праверцы ААТ "Віцебскліфт", праведзенай супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, былі выяўлены шматлікія грубыя парушэнні...
|
|