Віцебскі губернатар патрабуе павялічыць заробак да $500 да канца года
12.01.2012 17:04
—
Новости Общества
|
Віцебскі губернатар патрабуе павялічыць заробак да $500 да канца года ![]() Зараз, па звестках Косінца, сярэдні заробак у вобласці складае $280. Акрамя таго, Косінец запатрабаваў да канца года павялічыць прадукцыйнасць працы ў два разы. Старшыня аблвыканкама загадаў правесці скарачэнне штату на прадпрыемствах і арганізацыях, а таксама заявіў, што да канца года не павінна застацца стратных прадпрыемстваў. Старшыня аблвыканкама патрабуе скараціць энэргазатраты на 10%, матэрыялаёмістасць на 5%, давесці рэнтабельнасць да 10%. Ён загадаў засноўваць новыя вытворчасці ў малых гарадах, наладзіць экспарт будаўнічых паслуг. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павінны быць 700 грамаў, свіней – 650 грамаў, а надоі малака – 5000 кілаграмаў з адной каровы. “На першы погляд звышнатуральных патрабаванняў не выказана. І тым не менш, сказанае павінна быць арыенцірам у далейшай рабоце кожнага прадпрыемства”, - каментуе патрабаванні Косінца рэдактар шаркоўшчынскай раёнкі Эдуард Корсак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У снежні 2012 года сярэдні заробак па Віцебскай вобласці трэба давесці да $500, заявіў 2 студзеня на селектарнай нарадзе старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец. Пра... |
|