У Полацку падатковая інспекцыя выявіла ілжэпрадпрымальнікаў
12.01.2012 17:04
—
Новости Общества
|
У Полацку падатковая інспекцыя выявіла ілжэпрадпрымальнікаў Выпадковыя знаёмыя прапаноўвалі палачанам невялічкае ўзнагароджанне за ліпавае “кіраўніцтва” фірмамі.
У выніку шэсць жыхароў Полацку нечакана для сябе сталі фігурантамі крымінальных справаў. Маладыя мужчыны зарэгістраваліся ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і згадзіліся намінальна ўзначаліць невялічкія фірмы. Чым насамрэч займаліся зарэгістраваныя на іх юрыдычныя асобы, ніхто з палачанаў не ведаў. Ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, як высветліла падатковая інспекцыя, карысталіся розныя буйныя фірмы для адмывання грошай і ўхілення ад падаткаў. Цяпер небаракам-прадпрымальнікам пагражае пакаранне. Калі пашанцуе, яны толькі сплоцяць штрафы. Але калі праз рахункі праходзілі вялікія грошы, то палачане могуць пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадковыя знаёмыя прапаноўвалі палачанам невялічкае ўзнагароджанне за ліпавае “кіраўніцтва” фірмамі. У выніку шэсць жыхароў Полацку нечакана для сябе сталі... |
|