Уводзяцца новыя падатковыя льготы для насельніцтва
13.01.2012
—
Новости Общества
|
Як паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, сёлета пачынае дзейнічаць шэраг змяненняў у падатковым заканадаўстве ў адносінах да фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У мэтах далейшага зніжэння падатковай нагрузкі, з 1 студзеня 2012 года вызваляюцца ад падаходнага падатку даходы грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, у тым ліку ў правядзенні аперацый, атрыманыя ад беларускіх арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь у выглядзе бязвыплатнай дапамогі. Такія даходы вызваляюцца ад падаходнага падатку пры наяўнасці адпаведнага пацвярджэння, якое выдаецца Міністэрствам аховы здароўя нашай краіны. (Раней такія даходы вызваляліся ад падатку ў межах да адной тысячы базавых велічынь у год ці ў памеры 35 мільёнаў рублёў.) Акрамя таго, уведзена новая льгота. Так, цяпер даходы ў межах 1 750 000 беларускіх рублёў будуць вызваляцца ад падаходнага падатку, калі такія даходы былі атрыманы ў выглядзе пуцёвак у санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі нашай краіны, якія былі набытыя для дзяцей беларускімі арганізацыямі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Павялічаны памер вызваленых ад падаходнага падатку даходаў, якія не звязаны з выкананнем працоўных абавязкаў, у тым ліку матэрыяльная дапамога, падарункі, прызы, аплата кошту пуцёвак, страхавых паслуг, якія атрымліваюць грамадзяне: — па месцы асноўнай працы, службы, вучобы — з 5 250 000 рублёў да 8 000 000 рублёў у год; — ад іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў — з 350 000 рублёў да 530 000 рублёў у год. Праіндэксаваны памеры стандартных падатковых вылікаў: — вылік па месцы асноўнай працы грамадзянам, штомесячныя даходы якіх не перавышаюць 2 680 000 рублёў, складзе 440 000 рублёў (летась такі вылік у памеры 292 000 рублёў даваўся грамадзянам, даходы якіх не перавышалі 1 766 000 рублёў); — вылік на дзяцей павялічаны з 81 000 рублёў да 123 000 рублёў, а для асоб, якія маюць права на атрыманне такога выліку ў павышаным памеры (удовы, удаўцы, адзінокія бацькі, апекуны, папячыцелі і інш.) — з 162 000 рублёў да 246 000 рублёў; — вылік асобным катэгорыям плацельшчыкаў (інвалідам І і ІІ груп, інвалідам з дзяцінства, удзельнікам ВАВ, інш.) павялічаны з 410 000 да 623 000 рублёў. Сёлета бацькам, якія маюць двух і больш непаўналетніх дзяцей, даецца права на атрыманне стандартнага падатковага выліку на дзяцей у павялічаным памеры — 246 000 рублёў у месяц. (Раней такое права было ў бацькоў, якія мелі траіх і больш дзяцей.) У мэтах спрашчэння падатковага адміністравання з 1 студзеня 2012 года падатковыя агенты вызваляюцца ад абавязкаў пералічэння за кошт уласных сродкаў падаходнага падатку пры выдачы апошнімі займаў індывідуальным прадпрымальнікам або прыватным натарыусам. Спрошчаны парадак падаткаабкладання даходаў прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку. Сёлета адзіным падаткам абкладаюцца даходы ад продажу тавараў з рознічнай гандлёвай сеткі суб'ектам гаспадарання. Унесены змяненні і ў правілы падліку адзінага падатку. Цяпер павышаючы каэфіцыент 2 да стаўкі адзінага падатку ўжываецца пры рознічным гандлі таварамі, на якія ў прадпрымальніка адсутнічаюць дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё. Пры гэтым не мае значэння, ці з'яўляюцца такія тавары замежнымі або айчыннымі. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, сёлета пачынае дзейнічаць шэраг змяненняў у падатковым заканадаўстве ў адносінах...
|
|