Ва ўніверсітэтах будзе электроннае залічэнне абітурыентаў
13.01.2012
—
Новости Общества
|
Праз два-тры гады ва ўсіх беларускіх ВНУ плануецца ўкараніць аўтаматызаваную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Міксюк 12 студзеня ў Мінску. Паводле яго слоў, сістэма распрацавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі. Цяпер ідзе яе апрабацыя з тым, каб ліквідаваць усе магчымыя недахопы, вырашыць арганізацыйныя пытанні, дадаткова скарэктаваць Як паведаміў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаіл Батура, у 2011 годзе электронная сістэма залічэння была паспяхова апрабаваная падчас уступнай кампаніі ВНУ. Паводле яго слоў, пры Як растлумачыў прарэктар па навучальнай працы і інфарматызацыі БДУІР Барыс Нікульшын, укараненне сістэмы стане магчымым пасля стварэння адзінага Рэспубліканскага цэнтра па правядзенні цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) і забеспячэння аўтаматызаванага залічэння ў ВНУ. Для ўдзелу ва ўступнай кампаніі абітурыент павінен будзе падаць заяву на ЦТ з указаннем пераліку абраных спецыяльнасцяў у беларускіх ВНУ, расстаўленых па ступені прыярытэтнасці, а Затым абітурыент здае ЦТ і чакае выкліку з цэнтра, які паводле вынікаў тэставання выбірае з указанага пераліку спецыяльнасць і ВНУ такім чынам, каб максімальна ўлічыць інтарэсы маладога чалавека. Пасля атрымання выкліку з цэнтра Як паведаміў Нікульшын, у 2013 годзе сістэму плануецца ўкараніць у медыцынскіх ВНУ, у 2014 годзе – ва ўсіх астатніх. Аднак для выканання запланаванага неабходна вырашыць шэраг пытанняў, звязаных з уніфікацыяй правілаў прыёму ў ВНУ. "Хутчэй за ўсё, давядзецца адмаўляцца ад тых нюансаў, якія ёсць у кожнай ВНУ, – сказаў Нікульшын, – Працаваць строга ўсім па адных правілах і аб'яўляць конкурс па адным крытэрыі". Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым многія ВНУ пакуль не Паводле БелаПАН. Фота weblancer.net. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз два-тры гады ва ўсіх беларускіх ВНУ плануецца ўкараніць аўтаматызаваную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. |
|