РОЗГАЛАС
14.01.2012
—
Новости Общества
|
Новыя аўтобусы ў Магілёве
На маршрутах грамадскага транспарту ў Магілёве з'явілася 17 новых аўтобусаў, якія набыты за бюджэтныя сродкі. Аўтобусы "МАЗ", якія маюць вялікую і асабліва вялікую ўмяшчальнасць, даверылі лепшым вадзіцелям Магілёўскага аўтобуснага парка № 1. Сёння гэта транспартная арганізацыя забяспечвае амаль паўсотні маршрутаў. У асноўным новыя аўтобусы працуюць на маршрутах, якія звязваюць з цэнтрам горада аддаленыя мікрараёны, у прыватнасці, новы "Спадарожнік". Ілона Іванова. Інкасатары патрапілі ў аварыюГэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора ў Мінску ў 9.15 раніцы. — Інкасатарскі "Фальксваген Транспарцёр" рухаўся па вуліцы Ціміразева на вуліцу Ігнаценкі па трэцяй паласе. Вадзіцель у нейкі момант не справіўся з кіраваннем і ўвайшоў у занос. Аўтамабіль выскачыў на паласу сустрэчнага руху і на другой паласе сутыкнуўся з аўтамабілем "Пежо Баксёр", — распавяла "Звяздзе" падрабязнасці здарэння старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС г.Мінска Настасся Цыбіна. — У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўцу інкасатарскай машыны і пасажыра выкінула з транспартнага сродку на асфальт. Яны былі шпіталізаваныя ў бальніцу. Пасажыр пацярпеў у большай ступені. Як паведаміла далей суразмоўца, кіроўца аўтамабіля "Пежо Баксёр" не пацярпеў. Аднак саму машыну пасля сутыкнення выкінула ў бок тратуара, дзе яна наляцела на "Фальксваген В5". Зараз праводзіцца праверка абставін здарэння. Мяркуецца, што на дарозе быў галалёд, і з гэтай прычыны кіроўца інкасатарскай машыны не справіўся з кіраваннем. Сяргей РАСОЛЬКА. Дурныя жарты ў метроМіліцыя праводзіць праверку па інцыдэнце з распыленнем газу ў мінскім метро, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама. 12 студзеня каля 20.40 хвілін ад дыспетчара Мінскага метрапалітэна паступіла паведамленне аб тым, што на станцыі "Плошча Перамогі" ў чацвёртым вагоне электрацягніка адчуваецца пах газу. Як расказалі пасажыры, невядомы распыліў газ з балончыка, пасля чаго ўцёк. Аднак тады ніхто не паскардзіўся на кепскае самаадчуванне. Міліцыя і машыніст агледзелі вагон, і электрацягнік прадоўжыў рух. Акрамя таго, каля 21.40 у той жа дзень у міліцыю паступіла паведамленне, што на прыпынку грамадскага транспарту каля гандлёвага цэнтра "Карона" жанчына просіць дапамогі. Настаўніца адной са школ патлумачыла, што яна з вучнямі трэцяга класа вярталася з тэатра, і на станцыі метро "Плошча Перамогі" вучні адчулі непрыемны пах. Пасля гэтага педагог выйшлі з дзецьмі з метро і прадоўжыла шлях на наземным грамадскім транспарце. У аўтобусе ў некаторых дзяцей самаадчуванне пагоршылася. Чацвёра дзяцей былі дастаўлены ў бальніцу. Кар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя аўтобусы ў Магілёве На маршрутах грамадскага транспарту ў Магілёве з'явілася 17 новых аўтобусаў, якія набыты за бюджэтныя сродкі. Аўтобусы "МАЗ", якія...
|
|