У расійскіх дзюдаістаў, якія трапілі на бальнічны ложак у Ляхавічах, выяўлены наравірус. 21.by

У расійскіх дзюдаістаў, якія трапілі на бальнічны ложак у Ляхавічах, выяўлены наравірус

15.01.2012 11:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У расійскіх дзюдаістаў, якія трапілі на бальнічны ложак у Ляхавічах, выяўлены наравірус


Пры лабараторных даследаваннях, праведзеных у навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у юных расійскіх дзюдаістаў, якія падчас спартыўна-трэніровачных збораў у Ляхавіцкім спарткомплексе захварэлі і трапілі на бальнічны ложак, выяўлены наравірус.

Ён з’яўляецца ўзбуджальнікам адной з разнавіднасцяў энтэравіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў “ЛВ” галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Усцюшкоў. Усе пацыенты выпісаны са стацыянара і ў чацвер адправіліся дадому ў Расію.

Уладзімір Рыгоравіч нагадаў, што на пачатку гэтага тыдня ноччу два члены расійскай каманды паступілі ў бальніцу з сімптомамі гастраэнтэрыту. Нашы медыкі выявілі яшчэ некалькі чалавек з падобнымі сімптомамі. На працягу двух дзён былі шпіталізаваны 14 дзяцей. Папярэдне дваім быў пастаўлены дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне і фарынгіт, шасцярым – востры гастрыт, астатнім – востры гастраэнтэрыт.

Праз суткі 10 рабят выпісалі, у сераду і астатнія ў здавальняючым стане пакінулі сцены бальніцы.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Віталій Ціханаў, эпідэміялагічнае расследаванне працягваецца. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры лабараторных даследаваннях, праведзеных у навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у юных расійскіх дзюдаістаў, якія падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика