Стаўкі па ўкладах могуць панізіцца толькі ў выпадку зніжэння стаўкі рэфінансавання. 21.by

Стаўкі па ўкладах могуць панізіцца толькі ў выпадку зніжэння стаўкі рэфінансавання

17.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што некаторыя беларускія банкі пачалі трошкі зніжаць працэнтныя стаўкі па дэпазітах. Апошнія некалькі месяцаў банкі прыцягваюць грошы насельніцтва менавіта неверагодна вялікі стаўкамі, асабліва па беларускіх рублях. Чым выклікана зніжэнне?

Сітуацыю растлумачылі ў прэсс-службе ААТ "ААБ Беларусбанк": "Паніжэнне ставак па дэпазітах абумоўлена запавольваннем інфляцыйных працэсаў. Менавіта зніжэнне пакупніцкай здольнасці беларускага рубля ў свой час вымушала банкі ўстанаўліваць такія высокія стаўкі па дэпазітах, якія дазвалялі б захаваць зберажэнні кліентаў. Зараз сітуацыя на фінансавым рынку стабілізуецца і адпала неабходнасць трымаць сродкі пад такія вялікія працэнты.

Што да Беларусбанка, то ён заўсёды прытрымліваўся ўзважанай палітыкі, не кідаўся ў крайнасці, не прапаноўваў неабгрунтаваных макраэканамічнымі працэсамі ставак, што не перашкаджала яму мець долю дэпазітаў у беларускіх рублях сярод іншых банкаў краіны ў памеры больш за 50%.

На сёння банк не разглядаў пытанне зніжэння ставак па дэпазітах. Яны, дарэчы, прывязаны да стаўкі рэфінансавання і панізіцца могуць толькі ў выпадку зніжэння апошняй".

Нагадаем, што Нацыянальны банк плануе зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў 2012 годзе прыкладна да 20 % гадавых.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што некаторыя беларускія банкі пачалі трошкі зніжаць працэнтныя стаўкі па дэпазітах. Апошнія некалькі месяцаў банкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика