У Магілёве з’явяцца вуліцы Мікалая Судзілоўскага і Янкі Журбы
18.01.2012 18:12
—
Новости Общества
|
У Магілёве з’явяцца вуліцы Мікалая Судзілоўскага і Янкі Журбы Гарсавет зацвердзіў назвы новых 18 вуліц і завулкаў. Усе астатнія назвы звязаны з імёнамі магілёўскіх літаратараў.
Тым часам літаратурны крытык і гісторык Анатоль Сідарэвіч кажа, што сярод магілёўскіх пісьменнікаў ён не знайшоў імёнаў класікаў літаратуры, пісьменнікаў першай велічыні, якія маюць магілёўскія карані. Дагэтуль у Магілёве няма вуліц імя братоў Гарэцкіх, Міхася Стральцова і Алеся Пісьмянкова. На думку Сідарэвіча, вуліцу Васіля Шашалевіча неабходна было назваць вуліцай братоў Шашалевічаў: у Васіля быў брат Андрэй — таксама вядомы пісьменнік. Трэба адзначыць, што цяпер у Магілёве зарэгістравана каля 1000 вуліц і завулкаў. Цэнтральныя вуліцы носяць савецкія назвы, а ўскрайкі паступова атрымліваюць нацыянальныя назвы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарсавет зацвердзіў назвы новых 18 вуліц і завулкаў. Усе астатнія назвы звязаны з імёнамі магілёўскіх літаратараў. Тым часам літаратурны крытык і гісторык Анатоль...
|
|