На дзяржаўныя СМІ ў бюджэце на 2012 год будзе выдаткавана каля 45,5 млн еўра
18.01.2012 19:12
—
Новости Общества
|
На дзяржаўныя СМІ ў бюджэце на 2012 год будзе выдаткавана каля 45,5 млн еўра Гэта вынікае з Закона РБ “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год”. Дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 снежня, ухвалены Саветам Рэспублікі 20-га і ўключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў 30 снежня 2011 года.
Агульная сума, адведзеная ў бюджэце на сродкі масавай інфармацыі, складае 491 678 422 тыс. руб., альбо каля 45,5 млн еўра (па курсе на канец снежня - пачатак студзеня). Большая частка гэтых грошай прызначана на патрэбы тэлебачання і радыёвяшчання - 366 270 390 тыс. руб., альбо каля 34 млн еўра. На перыядычны друк і выдавецтвы адведзена 52 895 489 тыс. руб. – каля 5 млн еўра. І, нарэшце, 72 512 543 тыс. руб. (каля 7 млн еўра) даводзіцца на “іншыя пытанні ў галіне СМІ”. “Летась на СМІ ў дзяржбюджэце было выдаткавана каля 54 млн еўра, - нагадвае намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. - Сёлета мы бачым пэўнае зніжэнне бюджэтнага фінансавання, што цалкам тлумачальна ва ўмовах эканамічнага крызісу. Але на фоне трохразовага падзення курсу беларускага рубля гэтае зніжэнне нязначнае…” Нагадаем, што ў лістападзе 2011 г. міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі Што да “тэлебюджэту”, то, нягледзячы на істотную перавагу над выдаткамі на друкаваныя СМІ, яго памеры ўсё роўна не цалкам задавальняюць патрэбы беларускай тэлеіндустрыі. Напрыклад, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька днямі зазначыў, што “нават самыя песімістычныя фінансавыя прагнозы аказаліся ў два разы лепшымі за рэальнасць” і што да канца 2013 года ўвесь прыбытак Белтэлерадыёкампаніі пойдзе на выплату адсоткаў па крэдыту, узятаму на набыццё перасоўнага тэлевізійнага комплексу “Александрына”. “Нічога, справімся, - паабяцаў кіраўнік БТ. - На зарплату супрацоўнікам у нас ёсць грошы. Не хапае сродкаў на тэхнічнае развіццё і перааснашчэнне, якое планавалі ажыццявіць за кошт прыбытку”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта вынікае з Закона РБ “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год”. Дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 снежня, ухвалены Саветам Рэспублікі 20-га і ўключаны... |
|