Плата за навучанне ўзрасце з 1 лютага?
20.01.2012
—
Новости Общества
|
Памер павышэння платы за навучанне ў беларускіх ВНУ плануецца вызначыць да 25 студзеня. Па словах прэс-сакратара міністра адукацыі Юліі Ванінай, у пачатку гэтага года ў ВНУ праводзіўся маніторынг прагнозу кошту платнага навучання. Спецыялісты міністэрства правялі ў падведамасных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці даследаванне ўзроўню цэн на платнае навучанне. Маніторынг дазволіў вывучыць абгрунтаванасць павелічэння выдаткаў на навучанне ў разрэзе ВНУ і спецыяльнасцяў. Мяркуецца, што павышэнне аплаты будзе здзейснена з 1 лютага, а ў студзені ВНУ возьмуць са студэнтаў плату за навучанне па ранейшых "расцэнках". У Міністэрстве адукацыі дадалі, што кошт платнага навучання зменіцца з улікам прынятых урадам рашэнняў: па павелічэнні з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага разраду, па ўдасканаленні аплаты працы педагагічных работнікаў з кола прафесарска-выкладчыцкага саставу, якія не маюць вучонай ступені ці вучонага звання, а таксама ў сувязі з павышэннем іншых цэн і тарыфаў на работы, у тым ліку на камунальныя паслугі. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памер павышэння платы за навучанне ў беларускіх ВНУ плануецца вызначыць да 25 студзеня. Па словах прэс-сакратара міністра адукацыі Юліі Ванінай, у пачатку гэтага... |
|