Гаючая крыніца ёсць у вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна
20.01.2012 19:12
—
Новости Общества
|
Гаючая крыніца ёсць у вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна У вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна ёсць гаючая крыніца, вада з якой дапамагае людзям пры розных немачах і захворваннях.
Лёгкі дымок плыве наўкол. Накрапвае дожджык, з ракі вецер даносіць свежасць. Над наваколлем узвышаецца крыж. Аляўціна Мікалаеўна, адна з наглядчыц за крыніцамі, распавядае, што на ўзвышшы, на тым месцы, дзе знаходзіцца зараз крыж, раней стаяў сабор, пабудаваны яшчэ ў XII стагоддзі. Як і многія храмы, ён шмат папацярпеў. Калі царква гарэла ў апошні раз, аднаўляць яе не сталі, бо з-пад алтара пачала біць крыніца святой вады. Пабудаваны крыж з’яўляецца правобразам таго алтара. Спачатку вада расцякалася паўсюль, у розных накірунках, пакуль не з’явіўся чалавек, які вывеў гэтую крыніцу на два калодзежы з купелямі. Вада ў абодвух калодзежах і купелях па сваіх фізічных якасцях абсалютна аднолькавая, паколькі выток адзіны. Але адна крыніца і купель асвечаны ў імя Пакрова Божай Маці (чыё імя насіла царква), другая — у імя Матроны Маскоўскай, чые святыя астанкі знаходзяцца ў Пакроўскім манастыры ў Маскве. Таму і лічыцца, што ўздзеянне вады рознае. Пры купанні трэба выконваць шэраг правілаў.
Пры ўваходжанні ў купель на сябе трэба накласці крыж: з ілба — на пуп, з правага пляча — на левае, прыгаворваючы пры гэтым "У імя Айца, і Сына, і Святаго Духа". Як тлумачыць Аляўціна Мікалаеўна, калі кожны з нас за сваім правым плячом носіць ангела-ахоўніка, то на левым — прыстанак нячыстай сілы. Да левага пляча абавязкова трэба дацягнуцца, каб гэтую нечысць прагнаць. Толькі правільны крыж нас выратуе і дасць права нешта прасіць, права быць пачутым. — Акрамя таго, у купелі ставіцца і свечка. Гэта прамая сувязь з Госпадам, з Багародзіцай, з тымі святымі, да каго звяртаемся. Сама працэдура купання выглядае так. Заходзім, пераапранаемся, чытаем малітву (для зручнасці яна змешчана ў рамачцы), ставім свечку і — да вады, — расказвае Аляўціна Мікалаеўна. — Налажылі крыж — акунуліся, і гэтак тройчы. Дазваляецца налажыць адзін правільны крыж, а пасля тройчы акунуцца. Акунацца трэба з галавой. Паколькі нячысцікаў з плячэй павыганялі, то нельга ім даць магчымасць захапіць у якасці плацдармаў нашыя галовы. І ў ваду апускацца трэба хутка, у адваротным выпадку ў купель вы не ўвойдзеце ўвогуле. Бо тыя, хто акунаўся пры 25-градуснай тэмпературы на дварэ, адчувалі ў купелі не больш 4 градусаў цяпла. Можна набіраць ваду з калодзежаў, выкарыстоўваць яе ў ежу. Па вялікіх святах ваду разліваюць у ёмістасці рознага аб’ёму. Яна служыць лекаванню, ачышчэнню і святой веры ў Божую дапамогу і міласць. Вынікі, якіх чакаем, не ў малой ступені залежаць і ад нас саміх. Як адзначала Матрона Маскоўская, калі народ губляе веру ў Бога, то яго спасцігаюць беды, а калі не вiнiцца, то гіне і знікае з твару зямлі. Маліцеся, прасіце, кайцеся! Гасподзь вас не пакіне і захавае зямлю нашу! …З першымі гукамі будзільніка прачынаюся, хуценька падхопліваюся. Наліваю ў шклянку і п’ю святую ваду. Сон знікае, цела напаўняецца жыццёвай энергіяй. Ну і што, калі шэрасць за акном? Светавы дзень прыбаўляецца па хвілінцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна ёсць гаючая крыніца, вада з якой дапамагае людзям пры розных немачах і захворваннях. Лёгкі дымок плыве наўкол. Накрапвае дожджык, з...
|
|