РОЗГАЛАС
21.01.2012
—
Новости Общества
|
Яркія кнігі
Спецыяльныя тактыльныя кнігі сталі вырабляць у Шклоўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку. Педагогі навучальнай установы аб'ядналіся ў творчую групу "Яркі свет" і самі распрацавалі новую серыю кніг. Гэта досыць складаны працэс, да таго ж ручная праца, але настаўнікі пачатковых класаў вельмі хочуць прыцягнуць дзяцей са слабым зрокам да чытання праз каляровыя малюнкі і іх асаблівую тэкстуру. Тры кнігі з серыі ўжо гатовыя, ініцыятыву шклоўцаў заўважылі ў Міністэрстве адукацыі, а таму можна спадзявацца на далейшае тыражаванне новых яркіх кніг для навучання малодшых школьнікаў, у якіх ёсць праблемы са зрокам. Ілона Іванова. Элітны алкаголь — для свабоднага ўвозуМіністэрства гандлю зацвердзіла пералік элітных алкагольных напояў, якія можна свабодна імпартаваць у краіну цягам бягучага года. Іншымі словамі, на іх увоз не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. Згодна з пастановай міністэрства, у гэты пералік увайшло 6 найменняў элітнага шампанскага, вырабленага ў Францыі, шэраг найменняў французскіх, армянскіх і малдаўскіх каньякоў, вытрыманых больш за дзесяць гадоў, 63 найменні віскі, 5 найменняў рому і 4 найменні джыну. Для вінаграднага віна вызначана мінімальная цана вытворцы не больш за 10 еўра за адну бутэльку ёмістасцю 0,75 літра. Гэты пералік будзе дзейнічаць — да наступнага перагляду міністэрствам — на працягу года. Сяргей РАСОЛЬКА. Нечаканая "пастка"Двухгадовы хлопчык Рэчыцы ў якасці забавы абраў для сябе... дзіцячую сядушку ад унітаза. Хлопчык лёгка надзеў яе на галаву. А вось зняць без дапамогі выратавальнікаў, якіх прыйшлося выклікаць бабулі, не атрымалася. Спецыялісты за некалькі хвілін вызвалілі дзіця ад нечаканай пасткі. У прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС адзначылі, што здымаць з галавы дзіцяці менавіта такі прадмет выратавальнікам прыйшлося ўпершыню. Ірына АСТАШКЕВІЧ. У абход закона Недаплацілі 6 мільярдаўПа выніках леташніх праверак падатковымі органамі, 350 суб'ектам гаспадарання Віцебскай вобласці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы рамонтна-будаўнічых работ, дадаткова налічаны падаткі на агульную суму больш за 6,2 мільярда рублёў. Паводле інфармацыі Віцебскай абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, асноўныя парушэнні, якія выяўляюцца падчас праверак, — гэта неправамернае прымяненне льготы па падатку на прыбытак і вызваленне ад падатку на дабаўленую вартасць, нявыплата адлічэнняў у інавацыйны фонд Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь і інш. Інспектары канстатуюць, што прымяняюцца схемы "абходу" падаткаабкладання, у тым ліку шляхам заніжэння выручкі ад рэалізацыі будаўнічых паслуг і завышэння выдаткаў. Летась было ўстаноўлена больш за 250 фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці ў гэтай сферы. Сума незаконна атрыманага прыбытку склала 36 мільёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Дом ветэрана вайны падпалілі з помсты?Хутчэй за ўсё падпал стаў прычынай пажару ў доме ў вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна, які здарыўся студзеньскай раніцай. Калі прыбылі падраздзяленні МНС, жыллё ўжо гарэла адкрытым полымем... — На пажары загінулі два чалавекі: гаспадар дома, 88-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід другой групы па агульным захворванні, і яго 58-гадовая сужыцелька, пенсіянерка, — паведаміла рэдакцыі "Звязды" старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — Як расказалі суседзі і пляменнік, гаспадар дома не курыў, не ўжываў спіртныя напоі, у той жа час меў вялікую гаспадарку. Разглядаліся дзве версіі здарэння: парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (пакінутая без нагляду электраплітка) і падпал. Першую спецыялісты пакуль адхіляюць: у другім квартале мінулага года за кошт сродкаў Пухавіцкага райвыканкама ў домаўладанні быў праведзены капітальны рамонт унутранай электрычнай сеткі. У верасні таго ж года камісіяй Суцінскага сельскага выканаўчага камітэта праводзіўся агляд печаў у доме, па выніках якога яны былі прызнаныя тэхнічна спраўнымі. У доме таксама былі ўсталяваны аўтаматычныя апараты аховы. Пры аглядзе печы ў топцы былі знойдзены цэлыя дровы: па ўсім відаць, яе не распальвалі. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік быў усталяваны за кошт сродкаў Пухавіцкага райвыканкама яшчэ ў сакавіку 2008 года. Ён спраўны, спрацоўкі прыбора не зафіксавана. На карысць другой версіі — пра падпал — гавораць паказанні відавочцаў. Паводле іх слоў, напярэдадні гаспадар дома спрабаваў разабрацца з аднавяскоўцамі, якія, на яго думку, абрабавалі яго гаспадарку. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечаканая "пастка" Двухгадовы хлопчык Рэчыцы ў якасці забавы абраў для сябе... дзіцячую сядушку ад унітаза. Хлопчык лёгка надзеў яе на галаву. А вось зняць без...
|
|