Стаўка рэфiнансавання да канца 2012 года будзе 22-23 працэнты. 21.by

Стаўка рэфiнансавання да канца 2012 года будзе 22-23 працэнты

21.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў учора першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Мiкалай Лузгiн на пасяджэннi рэспублiканскага клуба дырэктараў, якi арганiзаваны Бiзнэс-саюзам прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя Куняўскага, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўмовах валютнага рынку, якi стабiлiзаваўся, i замаруджвання тэмпаў iнфляцыi Нацбанк на працягу 2012 года будзе праводзiць плаўнае i пакрокавае знiжэнне стаўкi рэфiнансавання. Мiкалай Лузгiн не выключае, што першае ў гэтым годзе знiжэнне стаўкi рэфiнансавання будзе разгледжана праўленнем Нацбанка ў першым квартале. "Адносна памеру кроку знiжэння стаўкi рэфiнансавання будзе дыскусiя", — лiчыць ён.

Першыя тыднi новага года пацвярджаюць аптымiстычныя прагнозы адносна абменнага курсу беларускага рубля. Насельнiцтва як i раней значна больш здае валюты, чым купляе, што дае магчымасць Нацбанку абыходзiцца мiнiмальнымi валютнымi iнтэрвенцыямi i пазбягаць расходу золатавалютных рэзерваў.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў учора першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Мiкалай Лузгiн на пасяджэннi рэспублiканскага клуба дырэктараў, якi арганiзаваны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика