Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?
22.01.2012 20:16
—
Новости Общества
|
Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу? У Гродне існуе 4 месцы грамадскага харчавання, якія прапануюць наведвальнікам вегетарыянскія стравы. Гэта рэстаран-бістро “Семафор”, кафэ “Рэтра-піца”, “Піца-кава”, “МіраБар”.
Адметкі ў выглядзе зялёнага лісціка можна знайсці ў меню гэтых устаноў побач з вегетарыянскімі стравамі. Налепку “У нас ёсць выбар вегетарыянскіх страў”, дарэчы, можна ўбачыць на дзвярах рэстарана-бістро “Семафор” ужо з вуліцы. = Адміністратары рэстарацыяў прызнаюць, што вегетарыянская ежа з'явілася ў меню даўно, але пазначаць яе сталі параўнальна нядаўна. - Такія пазнакі дапамагаюць вегетарыянцам хутчэй зарыентавацца ў выбары стравы, - падкрэсліла ў размове з“Тваім стылем” адміністратар “Семафора”. Па словах жа адміністратара “Рэтра-піцы” Раісы, вегетарыянскія стравы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і вельмі патрэбныя ў меню. Яна ўзгадвае, што на мінулым тыдні у іх адпачывала група італьянцаў, сярод якіх двое былі вегетарыянцамі. А вось у “МіраБары” вегетарыянцам з’яўляецца сам кухар. Менавіта дзякуючы яму супрацоўнікі “МіраБара” зацікавіліся вегетарыянскай кухняй. - Можна сказаць, што Мілаван (імя кухара, – Рэд.) "навязаў" нам любоў да вегетарыянскай кухні, - смяецца адміністратар “МіраБара” Святлана і заўважае: - Людзі, якія не ўжываюць ежу жывёльнага паходжання выглядаюць зусім па-іншаму: у іх здаровы выгляд твару. - А наведвальнікаў-вегетарыянцаў ў вас шмат? – пытаюся ў Святланы. - Ёсць пастаянныя кліенты і досыць вялікая колькасць наведвальнікаў, якія цікавяцца наяўнасцю ў меню вегетарыянскіх страў, а яшчэ падчас паста шмат хто замаўляў менавіта вегетарыянскія стравы – чую ў адказ. “Твайму стылю” пашанцавала пагутарыць і з кухарам Мілаванам. Прыемны, ўсмешлівы, высокі хударлявы хлопец гадоў 23-26 падзяліўся рэцэптам вегетарыянскай тушанай фасолі і расказаў, як рабіць "скрутак" з лаваша, сыру і гародніны. Паводле Мілавана, у вегетарыянскай кухні ёсць настолькі сытны стравы, якія прыйдуцца па душы самаму зацятаму мясаеду. - Пры гатаванні мясных страваў не з’яўляецца спакуса, каб іх паспрабаваць? – пытаюся Мілавана. - Не, да мяса я стаўлюся абыякава, а ў “МіраБары” прыгатаваныя мною мясныя стравы з задавальненнем дэгустуюць супрацоўнікі – з усмешкай адказвае кухар. Усе вышэйпералічаныя ўстановы, як высветліла карэспандэнтка “Твайго стылю”, карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод вегетарыянцаў. У Гродне, дарэчы, іх колькасць зусім не малая. Як паказвае досвед адміністратараў, узрост кліентаў-вегетарыянцаў вагаецца ад 16 да 40 гадоў. Што тычыцца кошту вегетарыянскіх страў – яны не вышэйшыя за звычайныя, а часам нават меншыя. Як запэўніваюць нашыя суразмоўцы, наяўнасць у меню вегетарыянскай ежы даволі выгодна таксама і з камерцыйнага пункту гледжання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне існуе 4 месцы грамадскага харчавання, якія прапануюць наведвальнікам вегетарыянскія стравы. Гэта рэстаран-бістро “Семафор”, кафэ “Рэтра-піца”,...
|
|