Пачалі працаваць адкрытыя каткі
23.01.2012
—
Новости Общества
|
Маразы нарэшце прыйшлі ў наш рэгіён, што дазволіла заліць каткі пад адкрытым небам. Аднымі з першых запрацавалі каткі ў Смаргоні на гарадскім стадыёне і ў Маладзечне на гарадошным стадыёне (раён Зелянгаса). Ад 22 і 21 студзеня адпаведна яны працуюць штодня без выхадных. У буднія дні каток на гарадошным стадыёне адкрыты ад 14.00 да 20.00, у выхадныя – ад 12.00 да 20.00. Плаціць трэба за карыстанне лядовай пляцоўкай: дарослым 5500 рублёў, дзецям 2700 рублёў за гадзіну. Пляцоўка 17х35 метраў. На гарадошным стадыёне адзначаюць, што фонд канькоў ужо не новы, але тым, хто свайго рыштуку не мае, сёе-тое можна падабраць. Арэнда канькоў бясплатная. У выхадныя ад 10 да 12 гадзін ахвотныя могуць пагуляць у хакей. Калі ідзе снег, каток чысцяць. Каток у Смаргоні чакае наведнікаў ад 10.00 да 21.00. Пракат адной пары канькоў каштуе 5000 рублёў за гадзіну для дарослых і дзяцей. Карыстанне льдом пакуль што бясплатнае. Але, паводле інфармацыі цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы, плануецца зрабіць гэтую паслугу платнай. Усяго ў Смаргоні плануюць зрабіць не менш за сем лядовых пляцовак. Калі газета рыхтавалася да друку, лёд залівалі на хакейнай каробцы па вуліцы Гагарына, на пляцоўцы па вуліцы Заходняй (у ДОСах). Планаваліся таксама каткі ля школ №4, 5, 6, 7. Святлана ЦІШКО. Фота Святланы ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маразы нарэшце прыйшлі ў наш рэгіён, што дазволіла заліць каткі пад адкрытым небам.
|
|