Выпрабаванне сібірскімі маразамі: уначы месцамі да мінус 23. 21.by

Выпрабаванне сібірскімі маразамі: уначы месцамі да мінус 23

24.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першай палове тыдня часам будзе ісці снег, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра сёння ўдзень ад 0 па захадзе да мінус 7 градусаў на ўсходзе. А вось ужо ў сераду стане халадней. Уначы на 25 студзеня будзе мінус 3—10, пры праясненнях на ўсходзе да 11—15 марозу; удзень мінус 1—8, на паўночным усходзе да мінус 10 градусаў.

У другой палове тыдня на тэрыторыю краіны завітае сібірскі антыцыклон, атмасферны ціск павялічыцца і ападкаў стане значна менш. А вось з пятніцы і да нядзелі ўключна ападкаў увогуле не будзе. Тэмпература паветра ў чацвер на працягу сутак 9—15 градусаў ніжэй за нуль, па паўночным усходзе ўначы да 16—20 марозу; толькі на паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей на працягу сутак мінус 6—8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у апошнія дні тыдня маразы яшчэ узмоцняцца. Уначы чакаецца мінус 10—17, месцамі да 18—23 марозу; удзень мінус 7—14, у асобных раёнах да 17 градусаў ніжэй за нуль. Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон на выхадныя будзе ўжо на 6—10 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове тыдня часам будзе ісці снег, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. На асобных участках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика