Па якіх праграмах рыхтавацца да ўступных іспытаў?
24.01.2012
—
Новости Общества
|
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пакуль не зацверджаны, таму абітурыентам узору 2012 года застаецца кіравацца толькі той інфармацыяй, якая прасачылася ў СМІ яшчэ падчас абмеркавання змяненняў, што будуць унесены ў новы дакумент. І пакуль ніхто не можа сказаць са стапрацэнтнай гарантыяй, ці захаваецца асобны конкурс для сельскай і гарадской моладзі, хто пазбавіцца пры паступленні права на льготы, з якімі баламі ў сертыфікатах абітурыенты не будуць дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе і ці будзе павышана "вага" профільнай дысцыпліны пры падліку агульнай сумы балаў. Тым не менш, днямі на інтэрнэт-парталах Міністэрства адукацыі (www.еdu.gоv.bу) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.аdu.bу) былі размешчаны праграмы ўступных іспытаў у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на 2012 год. Трэба мець на ўвазе, што спецыфікацыя тэстаў для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання заўсёды распрацоўваецца на падставе праграм уступных іспытаў на бягучы год. Спецыфікацыя — гэта своеасаблівы алгарытм пабудовы тэста: яна вызначае яго структуру, колькасць заданняў па кожнай тэме, узровень іх складанасці і г.д . У прыватнасці, на інтэрнэт-рэсурсах Міністэрства адукацыі і Нацыянальнага інстытута адукацыі прадстаўлены "Праграмы ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі", "Праграмы ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі" і "Праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання вышэйшай адукацыі". Як паабяцалі ў прэс-службе міністэрства, крыху пазней яны будуць уключаны і ў даведнікі для абітурыентаў 2012 года. У галоўным адукацыйным ведамстве дадалі, што праграмы распрацоўваліся з улікам 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі. У рабочыя групы па распрацоўцы праграм увайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, Нацыянальнага інстытута адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, а таксама лепшыя педагогі краіны. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пакуль не зацверджаны, таму абітурыентам узору 2012 года застаецца кіравацца толькі той...
|
|