"Вуліцу расчысцяць. Сітуацыю бярэм на кантроль". 21.by

"Вуліцу расчысцяць. Сітуацыю бярэм на кантроль"

24.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Доўкінды Нясвіжскага раёна патэлефанаваў Аляксандр Кандратавіч Гуліцкі. Паскардзіўся на тое, што расчышчаюць толькі цэнтральныя вуліцы, а да другасных справа не даходзіць. З гэтай нагоды ў мінулую суботу заяўнік, паводле яго слоў, застаўся без хлеба. Папросту не змог дайсці да месца, дзе спыняецца аўтакрама, з-за снегавога покрыва.

— Мне 75 гадоў, я інвалід другой групы. Хадзіць па снежнай цаліне не магу — задыхаюся. Жонка таксама не памочнік у гэтай справе. А каго маладзейшага дапамагчы побач няма, — распавёў чытач сутнасць свайго звароту.

Мы аператыўна набралі нумар Казлоўскага сельскага Савета, на тэрыторыі якога месціцца вёска Доўкінды. Размаўлялі з кіраўніком справамі Наталляй Навумовіч. Тая, як высветлілася, добра ведае і паважае "Звязду", таму сама потым некалькі разоў тэлефанавала ў рэдакцыю, каб дадаць новыя звесткі.

Наталля Пятроўна патлумачыла, што дарогі знаходзяцца на абслугоўванні ДРСУ-168. Аднак тэхнікай дапамагае і мясцовая гаспадарка — "Новае жыццё". Дарогі расчышчаюць, але часам не спраўляюцца. Прыгадайце, як мяло ў мінулую суботу. Магчыма, проста не паспелі расчысціць тыя некалькі дзясяткаў метраў ад цэнтральнай вуліцы да вуліцы з домам заяўніка?

— Іх хата стаіць першая. Больш тут сапраўды ніхто не жыве — жанчын сталага веку пазабіралі да сябе на зіму дзеці. Увогуле, ва ўсёй вёсцы пражывае ўсяго 33 чалавекі, — патлумачыла Наталля Навумовіч.

Кіроўца справамі звязалася з майстрам ДРСУ-168, які адказвае за прыбіранне вуліц. На месца выехаў і старшыня Казлоўскага сельскага Савета. "Сітуацыю бярэм на кантроль, раз такая справа. Вуліцу, дзе пражывае ваш заяўнік, расчысцяць бліжэйшым часам".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Доўкінды Нясвіжскага раёна патэлефанаваў Аляксандр Кандратавіч Гуліцкі. Паскардзіўся на тое, што расчышчаюць толькі цэнтральныя вуліцы, а да другасных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика