Чаму ў Мінску дагэтуль няма вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча?
24.01.2012 12:24
—
Новости Общества
|
Чаму ў Мінску дагэтуль няма вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча? Назвалі яе ў гонар падпольшчыка — Дзмітрыя Караткевіча. Знаходзіцца яна каля аэрапорта “Мінск”. Туды і накіроўваюся, каб запытацца жыхароў гэтай невялічкай вуліцы, ці ведаюць яны, у чый гонар яна названая.
Людзей у такое снежнае надвор’е няшмат. Падыходжу да жанчыны, якая стаіць каля пад’езда дома нумар 11 па вуліцы Караткевіча. Еўрарадыё: А ці ведаеце вы, у чый гонар названая гэта вуліца? Жанчына: Не ведаю. Еўрарадыё: Прозвішча Караткевіч вам пра што-небудзь кажа? Але на гэта пытанне жанчына не адказвае зусім. Рушу далей да двух мужчын, якія разграбаюць снег. На пытанне адказваюць адразу, нават не задумваючыся. Яны ўпэўненыя, што вуліцу назвалі ў гонар пісьменніка. Мужчыны: Ну, напэўна ж пісьменніка Караткевіча. Ну, гэта ж ужо ясна і зразумела, што Караткевіча! Ёсць і тыя, хто ведае, што вуліца названая ў гонар Караткевіча, але “не таго”. “У гонар Караткевіча. Але не таго… Не пісьменніка. Здаецца, ён партызанам быў”. Ведае, у чый гонар названая вуліца, і жанчына, якая ўжо даўно жыве там. Жанчына: “У гонар Караткевіча, героя вайны… падполля нашага беларускага. Ёсць яшчэ пісьменнік Караткевіч, але я дакладна не блытаю. У нас у школе была добрая адукацыя!” Чаму не пісьменнік, а падпольшчык? Сваю версію расказвае мужчына, які працуе на гэтай вуліцы. “Гэтая вуліца проста даўно названая гэтым іменем, а Караткевіча нядаўна не стала. Таму не маглі ягоным іменем назваць. Магчыма, дзе-небудзь калісьці назавуць і таго Караткевіча”. Але калі вуліца Караткевіча ўжо занятая, то што застанецца для пісьменніка? Можа быць, праспект або плошча?
“На дадзены момант у Мінску ёсць вуліца падпольшчыка Дзмітрыя Караткевіча, каля старога аэрапорта. Вуліцы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча няма. Калі будзе прынятае рашэнне, а я не ведаю, калі яно будзе прынятае, то, безумоўна, вуліца будзе называцца — вуліца пісьменніка Караткевіча, або — Уладзіміра Караткевіча”, — кажа сябра тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме, гісторык горада Мінска Іван Сацукевіч.
Вуліцы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Мінску дагэтуль няма. Затое вуліц, названых у гонар Леніна — цэлых дзве: вуліца Леніна і Ульянаўская. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назвалі яе ў гонар падпольшчыка — Дзмітрыя Караткевіча. Знаходзіцца яна каля аэрапорта “Мінск”. Туды і накіроўваюся, каб запытацца жыхароў гэтай невялічкай... |
|