Вілейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля. 21.by

Вілейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля

24.01.2012 18:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вілейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля


На адзін год зняволення асуджаны 33-гадовы жыхар Даўгінава Ігар С., які ў верасні мінулага года жорстка збіваў сваю маці. Мужчына нідзе не працаваў, жыў за кошт маці, прапіваў яе грошы. “Удзячнасцю” за гэта былі катаванні і пабоі.

Нягледзячы на малады ўзрост, за плячыма Ігара ўжо шэсць судзімасцяў за крадзяжы і рабаванні. На гэты раз мужчыну абвінавацілі ў катаванні.

Суд Вілейскага раёна ўстанавіў: 2 верасня каля 21 гадзіны Ігар наўмысна некалькі разоў ўдарыў маці па твары і целе. Вечарам наступнага дня экзекуцыя была прадоўжаная. Згодна з заключэннем медыцынскай судовай экспертызы, на гэты раз пацярпелая атрымала ад сына больш за 60 удараў рукамі і нагамі. 

За катаванне можна атрымаць да трох гадоў зняволення

Абвінавачаны на судзе цалкам прызнаў сваю віну і расказаў: 2 верасня ён прыйшоў дамоў п’яны. Маці гэта не спадабалася. Ігар стаў абражаць яе, потым пабіў. Не адмаўляў Ігар і тое, што на наступны дзень зноў п’яны нанёс блізкаму чалавеку яшчэ больш удараў.

Пацярпелая паскардзілася суду: сын жыве за яе кошт, нідзе не працуе, злоўжывае спіртным, крадзе ў яе грошы, пастаянна зневажае і збівае яе. Па словах жанчыны, 2 верасня каля 20 гадзін Ігар прыйшоў дамоў п’яны. Запатрабаваў грошы. Маці вымушаная была даць сыну 10 тысяч рублёў.

Праз гадзіну Ігар, прапіўшы грошы, вярнуўся. Без прычыны пачаў нецэнзурна лаяцца і біцца. Ад удараў у жанчыны пайшла з носа кроў. Сын-мучыцель заснуў, а калі неўзабаве прачнуўся, загадаў маці адрамантаваць тэлевізар, які не працаваў. Паабяцаў “адбіць мазгі”, калі тэлевізар не будзе адрамантаваны.

Баючыся працягу катавання, жанчына пайшла спаць у паветку. Назаўтра, 3 верасня, вечарам сын зноў патрабаваў грошы, зноў напіўся і моцна збіў маці пасля таго, як яна спыталася: за што?... Усяго за 10 хвілін мучыцель нанёс сваёй ахвяры каля 67 удараў рукамі і нагамі. 

Ад удараў у жанчыны балела цела. Яна моцна крычала ад болю. Спалохаўшыся, што крыкі могуць пачуць, сын пайшоў з дому.

4 верасня жанчына расказала ўсё суседу. Той выклікаў “хуткую дапамогу”. Пацярпелую паклалі ў бальніцу, дзе яна лячыла пабоі ў хірургічным аддзяленні на працягу двух тыдняў.

Камісія дзяржаўных медыцынскіх судовых экспертаў вынесла заключэнне, што Ігар знаходзіцца ў стане свядомасці і можа адказваць за свае ўчынкі. На падставе гэтага заключэння следства прызнала дзеянні абвінавачанага наўмыснымі. Суд кваліфікаваў іх па першай частцы 154 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне працяглага болю спосабам, які выклікае асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага”.

Злачынства караецца арыштам на тэрмін да трох месяцаў альбо абмежаваннем свабоды да трох гадоў ці пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

Суд палічыў, што, прыгаварыўшы абвінавачанага да абмежавання волі, можна даць яму магчымасць зноў здзекавацца з маці, а тры месяцы арышту – недастатковае пакаранне. Таму, прызнаўшы Ігара рэцыдывістам, суд прыгаварыў яго да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Там, у калоніі, мужчыну будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Па грамадзянскім іску, які заявіў пракурор, асуджаны павінен кампенсаваць Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы выдаткі на лячэнне пацярпелай у памеры 1 мільён 615 тысяч 350 рублёў.

Ігар не стаў абскарджваць прыгавор, і ён уступіў у законную сілу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адзін год зняволення асуджаны 33-гадовы жыхар Даўгінава Ігар С., які ў верасні мінулага года жорстка збіваў сваю маці. Мужчына нідзе не працаваў, жыў за кошт маці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика