На брэсцкай біржы працы дырэктарам абяцаюць аклады, як дворнікам
26.01.2012 17:28
—
Новости Общества
|
На брэсцкай біржы працы дырэктарам абяцаюць аклады, як дворнікам Гэтак жа невысока цэняць загадчыкаў ды іншых начальнікаў.
Дворнікі патрабуюцца ў камунгас і навучальныя ўстановы. Самы папулярны аклад - мільён рублёў. Столькі ж прапануюць таму, хто зойме вакансію дырэктара спартовага клуба ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна. Дырэктару камерцыйнай фірмы перападзе крыху больш - ад 1 мільёна 200 тысяч, але трэба мець аўтамабіль. На так ж мільён, як дворніка, можа прэтэндаваць загадчык вытворчай часткі ўніверсітэта імя Пушкіна. Каля мільёна двухсот тысяч пакладзе ў кішэню загадчык аддзялення гарадской лякарні. Начальнікам дадуць яшчэ менш. Напрыклад, у вайсковую часць патрэбныя пяць начальнікаў радыёстанцыі - чатыры аклады па 780 тысяч рублёў і адзін 970 тысяч. Мільён і крыху больш абяцаюць двум начальнікам тэхнічных Цэнтраў камерцыйных структураў, але ім трэба мець адмысловыя веды і стаж працы. Ёсць і яшчэ ніжэйшыя заробкі. Прыкладам, настаўніку пачатковых класаў прапануюць 800 тысячаў. А ў абласную лякарню трэба 45 медыцынскіх сясцёр з акладам 600 тысяч рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтак жа невысока цэняць загадчыкаў ды іншых начальнікаў. Дворнікі патрабуюцца ў камунгас і навучальныя ўстановы. Самы папулярны аклад - мільён рублёў.
|
|