РОЗГАЛАС
28.01.2012
—
Новости Общества
|
Добрая навіна Павышаны бюджэт пражытковага мінімумуЯк паведаміў "Звяздзе" начальнік упраўлення комплекснага аналізу і каардынацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, з 1 лютага 2012 года бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 706 тыс. 880 руб. Новы бюджэт пражытковага мінімуму павысіўся на 23% у параўнанні з тым, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года і складае 574 тыс. 790 руб. Перыяд дзеяння новага сацыяльнага нарматыву — з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года. Што тычыцца асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп, то для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 764 тыс. 970 руб., для пенсіянераў — 567 тыс. 510 руб., для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 581 тыс. 240 руб., для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 742 тыс. 830 руб., для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 759 тыс. 980 руб., для дзяцей-студэнтаў — 690 тыс. 340 руб. Паколькі новы БПМ павысіўся на 23%, адпаведна, з лютага на 23% узрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Прафсаюзы Каб адпачынак быў у радасцьФедэрацыя прафсаюзаў Беларусі занепакоена тым, што многія работнікі, якія будуць сыходзіць у адпачынак у пачатку гэтага года (за перыяд 2011 г.) атрымаюць сярэдні заробак, што захоўваецца за час працоўнага водпуску, ніжэйшы за ўзровень устаноўленай мінімальнай заработнай платы. "У цяперашніх умовах можа аказацца, што работнікам, чые зарплаты ў мінулым годзе былі блізкія да памеру "мінімалкі", якая дзейнічала летась, пры сыходзе ў адпачынак выплацяць мізэрныя сумы, — тлумачыць начальнік Галоўнага ўпраўлення вытворчай і сацыяльна-эканамічнай работы апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Сарокін. — У такую сітуацыю могуць патрапіць работнікі сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і некаторых іншых галін народнай гаспадаркі". У сувязі з гэтым Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала адпаведны зварот у Савет Міністраў з заклікам разабрацца ў вышэйназваным пытанні. Сёння працадаўца абавязаны давесці аплату працы да ўзроўню мінімальнай заработнай платы (1 млн руб.). "Мы лічым, што неабходна зрабіць адпаведную даплату і ў выпадку выплаты сярэдняга заробку, што захоўваецца за час працоўнага водпуску, каб забяспечыць работнікам сацыяльную абарону і мінімальны ўзровень, гарантаваны дзяржавай", — падкрэсліваюць у Федэрацыі прафсаюзаў. У ФПБ лічаць, што для выпраўлення сітуацыі трэба ўнесці змены ў працоўнае заканадаўства краіны. Святлана БУСЬКО. Ад старажытнасці да сучаснасціНясвіж фактычна з'яўляецца нефармальнай культурнай сталіцай Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Такую думку выказаў 27 студзеня міністр культуры Павел Латушка ўчора на цырымоніі адкрыцця Нясвіжа як культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. У час цырымоніі адкрыцця культурнай сталіцы сёлета ў гарадской ратушы быў перададзены сертыфікат і сімвал "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года", падпісана праграма будучых мерапрыемстваў. Міністр культуры Павел Латушка і старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура перадаюць сертыфікат старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад старажытнасці да сучаснасці Нясвіж фактычна з'яўляецца нефармальнай культурнай сталіцай Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Такую думку выказаў 27...
|
|