РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

01.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэхагляд аўто падаражэў

З 30 студзеня "Белтэхагляд" загадам № 15 павысіў кошт тэхнічнага агляду на сваіх станцыях. Такім чынам, кошт ТА легкавога аўтамабіля з бензінавым рухавіком на дыягнастычных станцыях УП "Белтэхагляд" падаражэў на 11 тысяч рублёў (з 49 да 60 тысяч). А кошт ТА легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на дызельным ці газавым паліве, — на 14 тысяч (з 52 да 65 тысяч рублёў).

Нагадаем, што апошні раз цэны павышаліся 18 лістапада, а да гэтага — 21 верасня. На дыягнастычных станцыях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні УП "Белтэхагляд", кошт ТА адзіны, астатнія дыягнастычныя станцыі могуць устанаўліваць расцэнкі самастойна.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Кошт званкоў на мабільныя тэлефоны — уніфікаваны

"Белтэлекам" інфармуе аб змяненні з 1 лютага тарыфаў для абанентаў стацыянарнай сувязі пры ажыццяўленні званкоў абанентам аператараў сотавай сувязі. Новы кошт адной хвіліны тэлефоннай размовы абанента стацыянарнай сувязі з абанентам любога сотавага аператара складзе: у рабочыя дні тыдня з 6.00 да 23.00 — 295 рублёў, а з 23.00 да 06.00 — 199 рублёў. У выхадныя і святочныя дні кошт хвіліны тэлефоннай размовы будзе ацэньвацца ў 199 рублёў кругласутачна.

Раней кошт званкоў адрозніваўся ў залежнасці ад мабільнага аператара. Як патлумачылі ў "Белтэлекаме", перагляд тарыфнай палітыкі быў выкліканы ўкараненнем на сетках сотавай сувязі з 1 лютага паслугі "Перанос нумара" — сэрвісу, які забяспечвае магчымасць пераходу абанента сотавай сувязі ад аднаго аператара да іншага з захаваннем свайго ранейшага тэлефоннага нумара. Натуральна, што за змену аператара абаненту прыйдзецца заплаціць, аднак свае тарыфы ні адзін аператар сотавай сувязі пакуль не агучыў. Вядома, што пераносіць нумар паміж аператарамі можна будзе не часцей чым адзін раз у 90 дзён. Паслуга будзе даступная як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Крымінальная справа заведзена адносна першага намесніка кіраўніка аднаго з раёнаў Мінска

Следчым камітэтам Беларусі заведзена крымінальная справа адносна першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Справа заведзена па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 "Атрыманне хабару" КК Беларусі.

"Устаноўлена, што чыноўнік неаднаразова атрымліваў хабар ад прадпрымальнікаў, у тым ліку ў буйным памеры, за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю", — растлумачылі ў камітэце. У ведамстве дадалі, што 30 студзеня затрыманаму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні некалькіх эпізодаў атрымання хабару. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Пайшоў ва-банк

Жыхар вёскі Усход Магілёўскага раёна напаў на касіра і спрабаваў абрабаваць аддзяленне банка.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, 48-гадовы індывідуальны прадпрымальнік аказаўся не ў стане вярнуць суму, якую браў у крэдыт.

Бліжэй да канца працоўнага дня адчайны даўжнік схаваўся ў будынку, дзе месціцца аддзяленне "Беларусбанка". Калі касір, 49-гадовая жанчына, накіравалася да выхаду, мужчына ўдарыў яе бутэлькай па галаве. Але аглушыць жанчыну не ўдалося, і зламыснік збег. Аднак касір пазнала свайго былога аднакласніка і звярнулася ў міліцыю. На наступны дзень мужчыну затрымалі.

У дачыненні да яго Магілёўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена распачата крымінальная справа за замах на рабаванне. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, за гэты злачынны ўчынак можна атрымаць да 6 гадоў зняволення.

Алена Казлова.

Ва Украіне затрыманы адзін з беларускіх хакераў, якія абрабавалі некалькі замежных банкаў

Злачынная групоўка з міжнароднымі сувязямі займалася незаконнымі аперацыямі з чужымі банкаўскімі рахункамі. Карыстаючыся выкрадзенай фінансавай інфармацыяй, хакеры на працягу 2010 года ажыццяўлялі несанкцыянаваныя банкаўскія аперацыі. Выкрадзеныя з рахункаў грошы інтэрнэт-зладзеі ананімна пераводзілі праз замежныя працэсінгавыя цэнтры, а ў далейшым адмывалі і размяркоўвалі ценявыя даходы паміж сабой.

Актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы былі затрыманы раней на тэрыторыі Беларусі дзякуючы сумесным намаганням беларускіх праваахоўнікаў і супрацоўнікаў Упраўлення па барацьбе з кіберзлачыннасцю МУС Украіны. Аднак адзін з арганізатараў групы (грамадзянін Беларусі) хаваўся на тэрыторыі некалькіх дзяржаў, апошнім часам — ва Украіне. Зламыснік спрабаваў атрымаць праз пасрэдніка візу для выезду ў краіны Еўрасаюза і пакет падробленых дакументаў, аднак пакінуць тэрыторыю Украіны не паспеў і быў затрыманы работнікамі міліцыі. Пры затрыманні ў маладога чалавека былі знойдзены і канфіскаваны тры персанальныя камп'ютары, носьбіты інфармацыі, сродкі сувязі, грошы і дакументы. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі на радзіму для правядзення далейшага следства ў рамках заведзенай крымінальнай справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэхагляд аўто падаражэў З 30 студзеня "Белтэхагляд" загадам № 15 павысіў кошт тэхнічнага агляду на сваіх станцыях. Такім чынам, кошт ТА легкавога аўтамабіля з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика