ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

01.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кудрын прадрок еўра паўтара года падзення

Экс-міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудры, вядомы сваімі гучнымі заявамі, лічыць, што курс еўра працягне падзенне ў найбліжэйшыя паўтара года. Пра гэта ён запісаў у сваім мікраблогу Twіttеr. Ён дадаў, што на валютным рынку будзе захоўвацца валацільнасць (ваганні курсаў). Былы міністр таксама прадказаў, што Грэцыя пакіне еўразону.

Ва Украіне 30 чалавек змерзлі да смерці, спанены заняткі ў школах

Паводле паведамлення прэс-службы МНС краіны, 21 загінулага знайшлі на вуліцы, чатырох — ва ўласных хатах. Пры якіх акалічнасцях загінулі яшчэ пяцёра людзей — не ўдакладняецца.

На працягу 27-31 студзеня ў лячэбныя ўстановы Украіны са скаргамі на пераахаладжэнне і абмаражэнне звярнуліся 627 чалавек, 544 з іх былі шпіталізаваны. Па прагнозах Украінскага гідраметцэнтра, у ноч на 1 лютага ў большасці рэгіёнаў краіны чакалася да 30 градусаў ніжэй за нуль, а ў Кіеве ў найбліжэйшыя дні тэмпература паветра па начах зменшыцца нават да мінус 32 градусаў. З-за моцных маразоў прыпынена праца 3200 агульнаадукацыйных навучальных устаноў краіны.

Расія можа забараніць увоз жывёлы з большасці краін ЕС з-за новага віруса

РФ можа ўвесці забарону на ўвоз жывёлы з большасці краін ЕС з-за распаўсюджвання віруса Шмаленберга, паведаміў кіраўнік Россельгаснагляда Сяргей Данкверт.

Нагадаўшы, што зараз ужо дзейнічае забарона на ўвоз дробнай рагатай жывёлы з Германіі, Бельгіі і Галандыі, ён заявіў, што "гэтыя абмежаванні могуць быць неўзабаве распаўсюджаны на вялікую частку Еўрасаюза, калі не будзе прадстаўлена досыць матэрыялаў па маніторынгу распаўсюджвання захворвання і вывучэння сітуацыі на тэрыторыі ЕС".

Данкверт заявіў, што неўзабаве могуць быць абмежаваны пастаўкі дробнай і буйной рагатай жывёлы яшчэ і з Францыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, будзе таксама забаронены ўвоз буйнай рагатай жывёлы з Бельгіі, Германіі і Нідэрландаў.

У Прыднястроўі адродзяць лячэнне кагорам

Санаторый "Днестр", размешчаны ў прыднястроўскім горадзе Каменка, плануе пашырыць пералік лячэбна-дыягнастычных паслуг і, у прыватнасці, адрадзіць лячэнне кагорам — дэсертным віном, прыгатаваным з чырвоных гатункаў вінаграду, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў галоўнага ўрача санаторыя Івана Быстрова, "новыя віды медыцынскіх паслуг здольныя прыцягнуць увагу жыхароў краін блізкага і далёкага замежжа да здраўніцы і зрабіць яе папулярнейшай на рынку лячэбна-прафілактычных устаноў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне 30 чалавек змерзлі да смерці, спанены заняткі ў школах Паводле паведамлення прэс-службы МНС краіны, 21 загінулага знайшлі на вуліцы, чатырох — ва ўласных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика