Наталля Цылінская нарадзіла трэцюю дачку. 21.by

Наталля Цылінская нарадзіла трэцюю дачку

01.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васьміразовая чэмпіёнка свету па велатрэку Наталля Цылінская стала маці ў трэці раз. 31 студзеня раніцай яна нарадзіла дачку, якую маладыя бацькі вырашылі назваць Кацярынай. Рост дзяўчынкі — 52 сантыметры, вага — 3820 грамаў.

Нагадаем, што ў знакамітай велагоншчыцы падрастае яшчэ дзве дачкі — 14-гадовая Маша і Анюта, якой у лютым споўніцца два гады. Муж Наталлі Вадзім да спартыўнага свету дачынення не меў і пазнаёміўся з будучай жонкай дзякуючы іх агульнаму захапленню сабакамі.

Як бачым, на дасягнутым, як і ў спорце, Наталля не спынілася. Цяпер яна не толькі шматразовая чэмпіёнка свету, але і шматдзетная маці! Віншуем!

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васьміразовая чэмпіёнка свету па велатрэку Наталля Цылінская стала маці ў трэці раз. 31 студзеня раніцай яна нарадзіла дачку, якую маладыя бацькі вырашылі назваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика