Ці спыняцца заняткі ў школах?
01.02.2012
—
Новости Общества
|
У галоўным адукацыйным ведамстве краіны не адмаўляюць такой магчымасці, але падкрэсліваюць, што рашэнні па спыненні заняткаў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады сумесна з кіраўніцтвам міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і МНС, зыходзячы з рэальных умоў надвор'я ў тым ці іншым рэгіёне. Як вядома, тэмпературны рэжым можа адрознівацца ў розных кутках нашай краіны на 5-10 градусаў, таму агульнага для ўсіх рашэння прыняць немагчыма. У прыватнасці, рашэнне аб часовым спыненні адукацыйнага працэсу ў навучэнцаў пачатковай школы, а таксама сярэдніх класаў, можа быць прынята пры неспрыяльных умовах надвор'я. Неспрыяльныя ўмовы надвор'я — гэта тэмпература паветра мінус 25 градусаў і ніжэй пры хуткасці руху паветра больш як 2 метры ў секунду. У тых рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняцца не будуць. Спецыялісты адсочваюць сітуацыю, і ў выпадку неабходнасці бацькі вучняў будуць папярэджаны аб часовым спыненні заняткаў у школах. Што тычыцца дзейнасці дашкольных устаноў, то іх персаналу не рэкамендуецца ў моцныя маразы праводзіць прагулкі дзяцей на свежым паветры. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У галоўным адукацыйным ведамстве краіны не адмаўляюць такой магчымасці, але падкрэсліваюць, што рашэнні па спыненні заняткаў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады... |
|