У халадэчу — гранічная пільнасць. 21.by

У халадэчу — гранічная пільнасць

04.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абагравальнікі, печы, запалкі — пад асаблівы нагляд дарослых

У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы навакольнага паветра Мінскае гарадское ўпраўленне МНС просіць мінчан быць гранічны асцярожнымі.

— Жыхарам шматкватэрных дамоў для абагрэву памяшканняў трэба выкарыстоўваць толькі бытавыя сертыфікаваныя электранагравальныя прыборы, пры гэтым не дапускаць перагрузкі электрасеткі. Асабліва важна ўлічваць гэтае патрабаванне ў старых дамах са слабай электраправодкай. Ні ў якім разе не пакідайце абагравальнікі ўключанымі на ноч і не дазваляйце дзецям нагляд за імі. Карыстацца самаробнымі абагравальнікамі — надзвычай небяспечна, — гаворыць прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дамбоўскі.  

Тыя, хто ацяпляе памяшканне печчу, спецыялісты раяць праверыць, ці не з'явіліся ў ёй трэшчыны і шчыліны. Абавязкова павінен быць прытопачны ліст. Нельга перапальваць печ і пакідаць яе без нагляду. Асаблівы зварот да дарослых: не пакідайце запалкі, запальнічкі, іншыя пажаранебяспечныя прадметы на віду ў дзяцей, а таксама саміх дзетак — без нагляду дарослых.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абагравальнікі, печы, запалкі — пад асаблівы нагляд дарослых У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы навакольнага паветра Мінскае гарадское ўпраўленне МНС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика