Гора-прадпрымальнікі

04.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ноччу паблізу вёскі Каравышэнь, што на Гомельшчыне, супрацоўнікі спецпараздзялення "Маланка" спынілі аўтамабіль "Рэно 440 Меган" у паўпрычэпе якога знаходзілася 25 тон лому чорнага металу. Гэта ў беларускіх рублях каля 15 мільёнаў. Нелегальны груз належаў 33-гадовай гамяльчанцы. Індывідуальная прадпрымальніца збіралася яго прадаць у Расію.

Неўзабаве на тэрыторыі Гомельскага раёна затрымалі і КАМАЗ 6520 з ломам чорнага металу, — распавялі "Звяздзе" ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. — 13,5 тоны на суму каля 8 мільёнаў рублёў. Устаноўлена, што груз таксама належыць індывідуальнаму прадпрымальніку — 46-гадоваму жыхару Добрушскага раёна.

У адносінах гора-бізнэсменаў складзены адміністрацыйныя пратаколы за незаконную дзейнасць. Ім пагражае штраф ад 10 да 200 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманага даходу ці пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
 

РЕКЛАМА