Пра гэта гавораць
07.02.2012
—
Новости Общества
|
У Мінску Выпіска — праз інтэрнэт. І ніякіх чэргаўУ Мінску цяпер можна бясплатна замовіць выпіску з амбулаторнай карты па інтэрнэце. — Такая паслуга неабходная, каб зменшыць колькасць чэргаў, — расказала начальнік аддзела першаснай медыка-санітарнай дапамогі Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Людміла Лугавец. Выпіскі з амбулаторных картаў патрэбны тым, хто збіраецца ехаць у санаторый, праходзіць вадзіцельскую камісію ці прафілактычны медагляд. Просяць выпіску таксама ў ваенкамаце. Для таго, каб яе атрымаць, выкарыстаўшы новую сістэму, патрэбна зайсці на сайт паліклінікі, спампаваць бланк заявы, запоўніць яго і адправіць на электронны адрас патрэбнай медустановы. Выпіску можна забраць праз 5 дзён, прад'явіўшы пашпарт ці іншы дакумент, што пацвярджае асобу. На Брэстчыне Аўталаўкі з навігатарамПраца аўтакрам на Брэстчыне цяпер будзе кантралявацца з дапамогай GРS-навігатара. Машыны не заўжды дабіраюцца ў далёкія вёскі ў вызначаны час. Вырашыць праблему паспрабуюць з дапамогай прылады, якая будзе адсочваць, дзе ў гэты момант знаходзіцца крама на колах, якая, па правілах, мае права спазняцца хіба што на 10-15 хвілін. — Аўталаўкі абслугоўваюць каля 83 тысяч жыхароў Брэстчыны, таму важна, каб машыны дабіраліся да пакупнікоў своечасова і не прымушалі людзей чакаць, — расказаў намеснік старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Васіль Міхалюк. Кантраляваць аўталаўкі з дапамогай навігатараў, па словах Васіля Міхалюка, у Брэсцкім аблспажысаюзе пачалі першымі ў Беларусі. Ганна ГАРУСТОВІЧ. У Чачэрску Абваліўся дах прыватнага домаГаворка ідзе пра жылы дом, размешчаны па вуліцы Пушкіна ў Чачэрску. — Было ўстаноўлена, што частковае абвальванне даху на столевае перакрыцце з пашкоджаннем цаглянага франтона адбылося з-за няправільнага мантажу крокваў пры будаўніцтве дома, а таксама з-за павелічэння снегавой нагрузкі на дах, — расказаў рэдакцыі старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. На шчасце, пацярпелых няма. Далейшай пагрозы разбурэння дома няма. Гаспадыня ад пераезду да родных адмовілася. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпіска — праз інтэрнэт. І ніякіх чэргаў У Мінску цяпер можна бясплатна замовіць выпіску з амбулаторнай карты па інтэрнэце. — Такая паслуга неабходная, каб...
|
|