У брэсцкім гарадскім парку БАМЖы вудзяць качак?
07.02.2012 20:44
—
Новости Общества
|
У брэсцкім гарадскім парку БАМЖы вудзяць качак? Пакуль у прамыіне ручая іх плавае каля 200. Прамыіна памерам каля трыццаці квадратных метраў гэта адзіная незамерзлая вада ў гарадскім парку імя 1-га траўня. Абодва возеры парку, якія лучыць гэтая ручаіна, пакрыліся тоўстым ільдом.
Паколькі месцічы падкормліваюць качак, да іх “прысуседзіліся” галубы. Качкі дзікія, але прывыклі да людзей і зусім ручныя. Птушкі прызвычаіліся зімаваць у горадзе цягам шэрагу цёплых зімаў. Некаторыя наведнікі парка кажуць, што ноччу ў парк прыходзяць асобы Без Абазнанага Месца Жыхарства, – БАМЖы. Быццам бы гэта насельнікі ваколіцаў чыгуначнага і аўтавакзала непадалёку. Нібыта ловяць даверлівых птушак на вуду, на хлеб. У міліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не адпрэчылі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль у прамыіне ручая іх плавае каля 200. Прамыіна памерам каля трыццаці квадратных метраў гэта адзіная незамерзлая вада ў гарадскім парку імя 1-га траўня. Абодва...
|
|