У дэфіцыце малако, маянэз і мармелад.... 21.by

У дэфіцыце малако, маянэз і мармелад...

08.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошні час масавага вывазу харчовых тавараў грамадзянамі Расіі ў памежных раёнах Віцебшчыны не назіраецца. Гэта канстатуюць супрацоўнікі абласнога камітэта дзяржкантролю. Але перыядычна ўзнікае дэфіцыт. Чаму? Гэтым і пацікавіліся кантралёры. Імі прадоўжаны маніторынг сітуацыі з наяўнасцю тавараў на спажывецкім рынку і іх неарганізаваным вывазам у суседнія краіны.

У прыватнасці, летась у снежні праведзены маніторынг каля дваццаці гандлёвых аб'ектаў Віцебска, Гарадоцкага, Ушацкага і Сенненскага раёнаў. Вынікі сведчаць пра дастатковы для стабільнай работы гандлёвых аб'ектаў і забеспячэння спажывецкага попыту асартымент харчовых тавараў.

Разам з тым, калі меркаваць па сітуацыі ў асобных гандлёвых кропках, адсутнічае належны кантроль за станам іх абслугоўвання насельніцтва з боку органаў мясцовага кіравання. Адзначаны факты нездавальняючай арганізацыі завозу тавараў.

Падчас маніторынгу ў дзвюх крамах Ушацкага райпа адсутнічаў шэраг тавараў, прадугледжаных асартыментным пералікам. У краме № 16 у вёсцы Сарочына ў продажы не было малака і кісламалочных прадуктаў, тварагу і тварожных вырабаў, масла, маянэзу, здобных вырабаў, малочных кансерваў... У краме № 74 у вёсцы Беркуды Ушацкага райпа на момант візіту кантралёраў у продажы адсутнічалі малако і кісламалочная прадукцыя тлустасцю да 2,5 працэнта, тварог тлустасцю не больш за 5 працэнтаў, смятана з тлустасцю не больш за 20 працэнтаў, малочныя кансервы, мармелад, абаранкі, дрожджы...

Па прычыне неналежнай арганізацыі работы па завозе тавараў у краме вёскі Янава Сенненскага раёна адсутнічалі прадугледжаныя асартыментным пералікам кісламалочная прадукцыя з нізкім утрыманнем тлушчу, смятана з тлустасцю не больш за 20 працэнтаў, тварог і тварожныя вырабы, а таксама яйкі, мясныя кансервы, у тым ліку і для дзіцячага харчавання. Замест пятнаццаці найменняў сокаў меліся толькі дзесяць, замест пяці найменняў цукерак у каробках — толькі тры. Па выніках маніторынгу былі прыняты меры па завозе тавараў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі сем работнікаў Ушацкага і Сенненскага райпа.

У гандлёвай сетцы Віцебска падчас маніторынгу захоўвалася стабільная сітуацыя. Пры гэтым кантралёры адзначаюць, што попыт насельніцтва ў малочнай прадукцыі забяспечваўся ў асноўным за кошт тавараў, якія рэалізуюцца па свабодных цэнах. Адчуваўся недахоп малочнай прадукцыі, уключанай у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі. У сувязі з павышаным попытам на малочную прадукцыю па рэгуляваных цэнах, Віцебскі гарвыканкам прапанаваў кіраўнікам гандлёвых прадпрыемстваў абмежаваць продаж тавараў павышанага попыту пакупнікам у межах рэкамендаваных нормаў. У пералік уключаны малако, смятана, тварог без дабавак і напаўняльнікаў, сыры цвёрдыя, масла, кансервы мясныя, кансервы для дзіцячага харчавання (мясныя і мяса-раслінныя), малако згушчанае без напаўняльнікаў. Паводле слоў кіраўнікоў гандлёвых аб'ектаў, канфліктных сітуацый у сувязі з уведзенымі абмежаваннямі не ўзнікала.

Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў былі разгледжаны на працоўнай нарадзе ў Віцебскім гарвыканкаме, а таксама ў гандлёвых арганізацыях. Прыняты меры па ўстараненні парушэнняў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі каля дваццаці чалавек.

***

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці летась вывучалі пытанне выканання заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.

Маніторынг па тэме вёўся на тэрыторыі Віцебскага, Расонскага, Сенненскага, Лепельскага, Аршанскага, Мёрскага, Лёзненскага раёнаў, а таксама Віцебска, Полацка, Оршы, Наваполацка.

Вынікі праведзеных камітэтам кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Віцебскай вобласці не прыняты ў поўным аб'ёме меры па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці...

Акрамя таго, высветлілася, што ў цэлым па Віцебскай вобласці спецыяльныя графікі ўключэння ў гаспадарчы абарот камунальнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, выкананы толькі на 79,2 працэнта. Па выніках работы за 2011 год у вобласці не забяспечана выкананне графікаў уключэння ў гаспадарчы абарот такой маёмасці 12 раённымі і 2 гарадскімі выканаўчымі камітэтамі.

Як адзначаюць кантралёры, у вобласці застаецца значнай колькасць спісаных альбо пастаўленых на кансервацыю аб'ектаў.

Правяраючымі былі ўстаноўлены факты выкарыстання не па мэтавым прызначэнні, а таксама неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, перададзенай гаспадарчым таварыствам у бязвыплатнае карыстанне. Маюць месца факты нясвоечасовага пераводу ў бюджэт сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду камунальнай маёмасці.

Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў былі прыняты меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошні час масавага вывазу харчовых тавараў грамадзянамі Расіі ў памежных раёнах Віцебшчыны не назіраецца. Гэта канстатуюць супрацоўнікі абласнога камітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика