Музей збірае "жаночыя дэталі" пасляваенных часоў
08.02.2012
—
Новости Общества
|
— У падмурку выставы, прысвечанай вясне і прыгажосці, будуць прадметы з нашых фондавых калекцый, — кажа супрацоўнік аддзела развіцця музея Настасся НАРКЕВІЧ. — Аднак у нашым фондзе захоўваецца, галоўным чынам, уніформа. Больш за ўсё, вядома, гімнасцёрак, кіцеляў, шынялёў воінаў Чырвонай Арміі. Прадметы трафейнай уніформы пачалі з'яўляцца ў нашай экспазіцыі, пачынаючы з 1996 года, калі была наладжана першая выстава па тэме "Трафеі вайны"... Цяпер жа мы вырашылі звярнуцца да шырокай аўдыторыі з просьбай прадаставіць на часовае захоўванне капялюшыкі і сумачкі, пальчаткі і кашалькі, парасоны і раменьчыкі, гадзіннікі і акуляры, вееры і пудраніцы, а таксама люстэркі, парыкі, бігудзі, расчоскі, заколкі, брошкі і іншыя дэталі жаночага туалету 1940-60-х гадоў. Прымаюцца і прадметы вінтажнага адзення і абутку. Галоўнае патрабаванне — будучыя экспанаты павінны мець прэзентабельны знешні выгляд...
Рэчы можна прыносіць з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 25а (ст. м. "Кастрычніцкая"), каб. 3б. Тэлефон для даведак: (017) 226 03 98. Святлана БАРЫСЕНКА. Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачалася работа па стварэнні новай выставы. 8 сакавіка плануецца адкрыць экспазіцыю прадметаў...
|
|