Паміж ЦТ і адзіным дзяржаўным экзаменам пракладуць мост?. 21.by

Паміж ЦТ і адзіным дзяржаўным экзаменам пракладуць мост?

11.02.2012 14:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паміж ЦТ і адзіным дзяржаўным экзаменам пракладуць мост?


Фото с сайта www.edubelarus.info
Фото с сайта www.edubelarus.info
У дадзены момант у Беларусі навучаюцца ўсяго 2 тысячы расійскіх грамадзян, а ў Расійскай Федэрацыі вышэйшую адукацыю атрымліваць каля 20 тысяч беларусаў. Гэтыя лічбы агучыў падчас відэабрыфінгу на партале Саюзнай дзяржавы старшыня Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

На думку парламентарыя, такая статыстыка (не на карысць беларускіх ВНУ) часткова абумоўлена не вельмі зручнымі для расіян тэрмінамі правядзення ў Беларусі цэнтралізаванага тэсціравання. Выпускнікі расійскіх школ бягучага года не паспяваюць паўдзельнічаць у ЦТ, паколькі ў чэрвені яны здаюць выпускныя экзамены ў школах.

— Карэкціроўка тэрмінаў правядзення ўступных іспытаў дазволіла б павялічыць прыток у Беларусь расійскіх абітурыентаў, што, у сваю чаргу, павысіла б канкурэнцыю сярод маладых людзей, якія жадаюць атрымліваць якасную вышэйшую адукацыю, — падкрэсліў Уладзімір Здановіч. — І калі мы імкнёмся да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы, то без выраўноўвання падыходаў да адбору абітурыентаў проста не зможам абысціся. Гэта тычыцца і прадастаўлення пры паступленні льгот пэўным катэгорыям абітурыентаў, і правоў на залічэнне без уступных іспытаў пераможцаў алімпіяд, конкурсаў і інтэлектуальных турніраў. Вядома, адзіны дзяржаўны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне маюць шэраг адрозненняў і ў плане іх арганізацыі і правядзення, і ў плане пабудовы тэстаў, і ў плане ацэньвання і падліку балаў. Але цэнтралізаванае тэсціраванне як форма конкурснага адбору прэтэндэнтаў на студэнцкі білет дзейнічае ў Беларусі ўжо каля дзесяці гадоў. У Беларусі створаны Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання. Таму кардынальна штосьці змяніць у правілах прыёму ў ВНУ ў бліжэйшы час будзе, напэўна, немагчыма. Разысціся — заўсёды вельмі проста, а вось зблізіцца — вельмі праблематычна. Але мы будзем спрабаваць гэта рабіць...

Старшыня парламенцкай камісіі не выключае таксама, што з цягам часу на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана будзе выпрацаваны адзіны механізм правядзення ўступных выпрабаванняў. "Думаю, што мы да гэтага прыйдзем па меры развіцця адзінай эканамічнай прасторы", — дабавіў ён.

Для даведкі: асаблівасцю правядзення адбору прэтэндэнтаў на студэнцкі білет у Казахстане з'яўляецца здача інтэграванага тэста адразу па чатырох-пяці дысцыплінах. Фарміраванне студэнцкага кантынгенту адбываецца ў гэтай краіне па тэхналогіі адзінага нацыянальнага тэсціравання і комплекснага тэсціравання абітурыентаў. Адзінае нацыянальнае тэсціраванне (АНТ) уяўляе сабой форму выніковай атэстацыі навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, сумешчаную з уступнымі экзаменамі ва ўстановы больш высокай ступені навучання. Яно праводзіцца для выпускнікоў, якія хочуць у гэтым годзе паступаць ва ўстановы адукацыі больш высокай ступені навучання, і спалучае пяць вучэбных дысцыплін: казахскую або рускую мову (у залежнасці ад таго, на якой мове вялося навучанне), матэматыку, гісторыю Казахстана, казахскую мову для выпускнікоў школ з рускай мовай навучання і рускую мову для школ з казахскай мовай і адзін з прадметаў у залежнасці ад абранай спецыяльнасці. А комплекснае тэсціраванне прызначана для выпускнікоў папярэдніх гадоў, выпускнікоў пачатковых і сярэдніх прафесіянальных устаноў, а таксама для грамадзян, якія навучаліся за мяжой. Комплекснае тэсціраванне праводзіцца па чатырох прадметах: казахскай ці рускай мове, гісторыі Казахстана, матэматыцы і профільнай дысцыпліне. Да таго ж у Казахстане сфера прымянення комплекснага тэсціравання больш шырокая, чым у нас. Знешні дзяржаўны кантроль ажыццяўляецца там пры прыёме ў магістратуру, рэзідэнтуру, ад'юнктуру і дактарантуру.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фото с сайта www.edubelarus.info У дадзены момант у Беларусі навучаюцца ўсяго 2 тысячы расійскіх грамадзян, а ў Расійскай Федэрацыі вышэйшую адукацыю атрымліваць каля 20...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика