У Пінску шукаюць... мільярдэра
14.02.2012
—
Новости Общества
|
Разыграны перад Новым годам латарэяй "Ваша лато" мільярд рублёў да гэтага часу ніхто не прыйшоў забіраць. Як расказала PR-менеджэр РУП "Беларускія латарэі" Вольга Дзяшчэня, шчаслівы выйгрышны білет быў прададзены ў Пінску: — Мы шукалі пераможцу, назваўшы нумар білета ў прамым эфіры, давалі аб'яву ў мясцовай газеце, але ніхто за выйгрышам не з'явіўся да гэтага часу. У прынцыпе, такое не часта здараецца. Але таксама пакуль не знайшоўся і той, хто выйграў машыну "Шкода Фабія", якую "Ваша лато" разыграла 24 снежня 2011 года. Па правілах, чакаць уладальнікаў выйгрышаў павінны на працягу 6 месяцаў. Калі мільярдэр з Пінска не знойдзецца, будзе прынята рашэнне, куды выйграныя сродкі накіраваць. Усяго ў 2011 годзе ў латарэю "Ваша лато", акрамя згаданага мільярда, беларусы выйгралі 15 кватэр, 60 брыльянтаў агульным коштам 48 мільёнаў рублёў, 6 аўтамабіляў і 350 грамаў золата на 30 мільёнаў рублёў. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разыграны перад Новым годам латарэяй "Ваша лато" мільярд рублёў да гэтага часу ніхто не прыйшоў забіраць. Як расказала PR-менеджэр РУП "Беларускія...
|
|