Сёлета ў сталіцы будзе пабудавана 1 млн м2 жылля
14.02.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта ўчора паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта Сяргей Радаман. Згодна з рашэннем урада сталічным будаўнікам у 2012 годзе неабходна пабудаваць не менш як 630 тысяч квадратных метраў жылля для асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На дадзены момант камітэтам будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама цалкам сфарміравана праграма жыллёвага будаўніцтва, вызначаны адпаведныя графікі і складзены пералікі жылых дамоў і аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Сёння ўсе гэтыя дакументы ўжо перададзены ў Беларусбанк для фінансавання. Для будаўніцтва 630 тысяч квадратных метраў жылля, якое ўзводзіцца з дзяржпадтрымкай, галоўнымі крыніцамі фінансавання будуць ільготныя крэдытныя рэсурсы для чаргавікоў у памеры 1 трл 850 млрд рублёў. На фінансаванне інфраструктуры жылых дамоў сёлета плануецца накіраваць 397 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Так, 30 студзеня гэтага года на развіццё неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктуры з рэспубліканскага бюджэту ўжо паступіла 9 млрд рублёў. Сталічная мэрыя сёлета вырашыла накіраваць на гэтыя мэты з інавацыйнага фонду камітэта дадаткова 37 млрд рублёў. Масавае будаўніцтва жылых дамоў у сталіцы плануецца ажыццяўляць у раёне Каменнай Горкі, дзе сёлета будзе ўведзена ў эксплуатацыю прыкладна 230 тысяч квадратных метраў жылля. На тэрыторыі вёскі Дружба працягваецца інтэнсіўны знос індывідуальных жылых дамоў, на месцы якіх разлічваецца пабудаваць каля 40 тысяч квадратных метраў жылля ў структуры шматпавярховага домабудавання. Разам з тым на мінулай калегіі Мінбудархітэктуры Сяргей Радаман адзначыў, што сталічным будаўнічым арганізацыям не хапае абаротных сродкаў, а максімальная рэнтабельнасць прадпрыемстваў складае каля 6%. Спецыяліст упэўнены, што такога ўзроўню рэнтабельнасці недастаткова для станоўчага развіцця будтрэстаў. Другой праблемай мінскіх будаўнічых структур з'яўляецца недахоп кваліфікаваных кадраў. Спецыялісты адзначаюць, што масавы адток лепшых работнікаў будтрэстаў можа пачацца ў вясенні перыяд, калі актывізуецца ўзвядзенне аб'ектаў у суседняй Расіі. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта Сяргей Радаман. Згодна з рашэннем урада сталічным будаўнікам у 2012 годзе неабходна...
|
|