Стыпендыі беспрацоўным у Беларусі плануецца павялічыць. 21.by

Стыпендыі беспрацоўным у Беларусі плануецца павялічыць

14.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі стыпендыі беспрацоўным, якія накіраваны дзяржслужбай занятасці на прафесійнае навучанне, плануецца павялічыць. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка. Ён прыняў удзел у прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам Мінскай вобласці, перадае БЕЛТА.

Памер стыпендыі будзе залежаць ад канкрэтных абставін. Гэта прадугледжана змяненнямі ў закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (у красавіку гэтага года законапраект будзе разгледжаны ў другім чытанні). Так, стыпендыі беспрацоўным могуць складаць ад дзвюх да пяці базавых велічынь (цяпер 1 БВ роўная Br35 тыс., з красавіка — Br100 тыс.), у той час як цяпер заканадаўча прадугледжана стыпендыя ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Больш таго, калі новы варыянт закона будзе прыняты, стыпендыя для чалавека, які страціў работу з-за мадэрнізацыі вытворчасці або аптымізацыі колькасці персаналу, складзе восем базавых велічынь.

Законапраектам прапануецца таксама прадаставіць права грамадзянам у перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў прайсці прафесійнае навучанне на ўмовах, вызначаных для беспрацоўных. "Гэта вельмі важна для маці, якія працяглы час не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці", — лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Плануецца апераджальнае навучанне работнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення. Законапраект змяшчае і шэраг іншых прапаноў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі стыпендыі беспрацоўным, якія накіраваны дзяржслужбай занятасці на прафесійнае навучанне, плануецца павялічыць. Аб гэтым паведаміў журналістам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика