Зімовы мёд. 21.by

Зімовы мёд

14.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё не спыняецца нават зімою, — любіць казаць Сяргей Селех, гаспадар аграсядзібы "Гаенскія вытокі" ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна, смела расчыняючы пчаліны вулейчык (гэтак вымаўляе Сяргей) і дэманструючы жывую пчаліную сям'ю.

Вялікі знаўца пчалярскай справы, ён пераконвае, што пчолам гэткі імгнены "падгляд" не пашкодзіць. Галоўнае, каб не было завірухі.

Жыццё аграсядзібы не спыняецца нават у дваццаціградусныя і ніжэй маразы, якія гэтымі днямі апанавалі Беларусь. Ахвотнікаў павандраваць па зімовым пчальніку, як ні дзіўна, не менш, чым улетку. То жыхары санаторыя "Рудня" завітаюць (на фотаздымку), закідаюць пчаляра пытаннямі, то мінскія школьнікі цэлым аўтобусам. Гаспадары, акрамя экзатычнага пчалінага шоу, ладзяць прагулку да бабровай плаціны, расчыняюць дзверы ўласнага этнаграфічнага музея. Але сапраўдная разынка любой тут экскурсіі — дэгустацыя мёду і ў "нагрузку" частаванне гарбатай з духмяных зёлак Лагойшчыны. А яшчэ смачным... беларускім слоўцам. Аграсядзіба "Гаенскія вытокі" адрозніваецца ад іншых сядзіб менавіта сваёй непадробнай душэўнасцю, якую стварае жывое роднае слова.

"Пчолы разумеюць мяне, дык чаму ж людзі не зразумеюць?" — жартуе гаспадар, завяршаючы двухгадзінную экскурсію-дэгустацыю.

Цяпер у раёне дзейнічае каля паўтара дзясятка аграсядзіб, і "пчаляр на пчаляры", як любіць казаць Селех. Але "Гаенскія вытокі" вабяць да сябе, як кветкі пчол. Нават зімою.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё не спыняецца нават зімою, — любіць казаць Сяргей Селех, гаспадар аграсядзібы "Гаенскія вытокі" ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна, смела расчыняючы пчаліны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика