Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка.... 21.by

Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка...

14.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка на курыных ножках, казачныя замкі, жаночыя сілуэты — упершыню ў Мінску прайшоў фестываль снежна-лядовых скульптур. Удзельнікі фестывалю — а гэта скульптары, студэнты Акадэміі мастацтва і мастацкіх каледжаў — увасобілі свае ідэі ў незвычайныя і прыгожыя снежныя творы. На працягу чатырох гадзін дванаццаць камандаў, нягледзячы на моцны мароз, стваралі свае скульптуры. Спецыяльна для такога відовішчнага мерапрыемства напярэдадні работнікі батанічнага саду нарыхтавалі паўсотні кубоў снегу. Пераможцаў фестывалю-конкурсу выбіралі гледачы. Усіх ахвотных частавалі бясплатнай гарачай гарбатай.

Колькі стаяць гэтым снежным творам — ведае толькі надвор'е, таму пакуль трымаецца мінус, яшчэ можна паспець завітаць у Цэнтральны батанічны сад.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... на курыных ножках, казачныя замкі, жаночыя сілуэты — упершыню ў Мінску прайшоў фестываль снежна-лядовых скульптур.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика