У Выканкаме СНД ў Мінску працуе больш за 100 чалавек
14.02.2012 18:04
—
Новости Общества
|
У Выканкаме СНД ў Мінску працуе больш за 100 чалавек Сам выканкам абыходзіцца краіне амаль у мільён долараў. А яго супрацоўнікі эканомяць ваду і... выкарыстоўваюць энергазберагальныя лямпачкі.
Як заўважыла Еўрарадыё, у 2012 годзе Беларусь скараціла фінансаванне міжнароднай дзейнасці на 15 мільёнаў долараў (184 мільёна долараў у 2011 годзе супраць 169 мільёнаў долараў у 2012 годзе). Але на фінансаванні дзейнасці супрацоўнікаў розных міжнародных структур, у якіх прадстаўлена Беларусь, гэта скарачэнне ніяк не адбілася. Прынамсі, так кажуць самі супрацоўнікі. “Радзіма, канешне, забяспечвае маю працу ў поўным аб’ёме!” — распавядае Еўрарадыё прадстаўнік Беларусі ў міжпарламенцкай асамблеі СНД Зміцер Шыла. Не скардзяцца на ўмовы працы і ў мінскім прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы ў Мінску: “Адкуль вы зрабілі выснову, што фінансаванне Саюзнай дзяржавы скарацілася? Яно такое ж самае, як і летась. Яно фарміруецца ў расійскіх рублях. У нас даволі добрыя ўмовы працы”. У камітэце працуе толькі 8 чалавек. А вось у Выканкаме СНД - ажно 220 чалавек: прыкладна палова - у Мінску. Еўрарадыё палічыла: на фінансаванне дзейнасці Выканкама ў 2012 годзе краіна выдаткуе 925 тысяч долараў - на 64 тысячы менш, чым у 2011 годзе. Але ў самім Выканкаме кажуць пра сталы рост фінансавання, бо там лічаць у расійскіх рублях. Выканкам СНД: “У нас не паменшылася фінансаванне. У нас дакладна ёсць рост. Магчыма, у кагосьці памяншэнне, але ў нас заўсёды ідзе рост. Бо нам на інфляцыйныя працэсы таксама даюць нейкі невялікі працэнт. У нас не бывае, каб было памяншэнне. І нам, канешне, хапае, у нас усё добра”. Супрацоўніца выканкама кажа, што ўсе павелічэнні фінансавання звязаныя з інфляцыяй. Самі ж супрацоўнікі вымушаны эканоміць ваду і... выкарыстоўваць энергазберагальныя лямпачкі. Акрамя ўдзелу ў вышэйзгаданых арганізацыях, рэспубліканскі бюджэт фінансуе удзел краіны ў АДКБ, Інтэграцыйным камітэце Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Камісіі Мытнага саюза і іншых структурах. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пагаджаецца, што яны паўтараюць адна адну. Раман Якаўлеўскі: “Так, сапраўды, некаторыя структуры дублююцца. Але галоўнае адрозненне больш прасунутай пуцінскай інтэграцыі - тое, супраць чаго заўсёды выступаў Кіеў і Ташкент - стварэнне наднацыянальных структур”. Дарэчы, у наднацыянальнай структуры, Еўразійскай эканамічнай камісіі, працуе былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. І мае аклад на ўзроўні расійскіх міністраў. У большасці ж выпадкаў праца ў арганізацыях накшталт СНД лічыцца для чыноўнікаў “пенсіяй”. Раман Якаўлеўскі: “Множацца бюракратычныя структуры. А што казаць пра аптымізацыю такіх структур, калі бюракратыя разраслася не толькі ў Маскве, а і ў Мінску? Проста да бюракратычных маштабаў. І ўлада. Так што казаць, што гэта такая пенсійная затока, можна”. Выдаткі бюджэта РБ на ўдзел у міжнародных арганізацыях у 2012 годзе:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сам выканкам абыходзіцца краіне амаль у мільён долараў. А яго супрацоўнікі эканомяць ваду і... выкарыстоўваюць энергазберагальныя лямпачкі.
|
|